Пра гэта Мінск-навінам паведаміў дырэктар ДП «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў.
— Сёння ў маршрутках пасажыры могуць разлічыцца за паездкі толькі гатоўкай, што не кожнаму зручна. Мы хочам прапрацаваць безнаяўны варыянт аплаты, які прымуць і пасажыры, і прыватны бізнэс. Спыніліся пакуль на смартфоне. Але магчымасць аплаціць праезд гатоўкай таксама застанецца. Паспрабуем ажыццявіць гэтыя планы такім чынам, каб перавозчыкам не прыйшлося траціцца на дадатковае абсталяванне.
Паводле слоў В. Шкуратава, у найбліжэйшы час у СТС абмяркуюць гэтую тэму разам з перавозчыкамі і распрацоўшчыкамі, каб разгледзець тэхнічныя і юрыдычныя аспекты, адпаведнасць падатковаму заканадаўству.
Дарэчы, адзначыў ён, у Брэсце год таму быў запушчаны пілотны праект па аплаце праезду праз мабільны дадатак на смартфоне ва ўсім грамадскім транспарце.
Каментары