Свет1818

Ва Ўкраіне перамаглі радыкальныя нацыяналісты

Расчараваныя паводзінамі традыцыйных партый, украінцы звярнулі свае погляды да тых, у кім бачаць абаронцаў перадусім нацыянальных інтарэсаў. Аб’яднанне «Свабода» нечакана набрала большасць галасоў на мясцовых выбарах.

Аб’яднанне «Свабода» нечакана набрала большасць галасоў на мясцовых выбарах.

Неспадзяваным вынікам закончыліся выбары ў аблраду Тарнопальскай вобласці на Заходняй Украіне. З 34% галасоў на іх перамаглі радыкальныя нацыяналісты з аб’яднання «Свабода». Другое месца занялі прыхільнікі прэзідэнта Юшчанкі з партыі «Адзіны цэнтр» з 14%, трэцяе — Партыя рэгіёнаў Януковіча з 10%. Правалам скончыліся выбары для цяперашняй прэм’еркі Юліі Цімашэнкі, партыя якой сабрала толькі 8% галасоў.

«Свабоду» ўзначальвае былы дэпутат Вярхоўнай Рады Алег Цягнібок, які ў 2004 годзе заслужыў сабе спрэчную рэпутацыю заявай на адрас «маскалёў» і «жыдоў». Тады многія расцанілі ягоныя паводзіны як правакацыю, аплачаную з Масквы.

На мінулых выбарах у парламент ён сабраў толькі 0,7%, а ў Кіеўраду — менш за 3%. Цяпер ён абчасаўся, але ўсё адно займае пазіцыі на крайне правым флангу. Выглядае, што ў час крызісу ўкраінцы, расчараваныя паводзінамі традыцыйных партый, звязаных з буйным капіталам, звярнулі свае погляды да тых, у кім бачаць абаронцаў перадусім нацыянальных інтарэсаў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярным службам дастаўкі піцы загадалі скасаваць мінімальныя сумы заказаў2

Кіраўнік Rheinmetall: Запасы сродкаў СПА ў ЗША і Еўропе блізкія да вычарпання7

Вось як цяпер выглядаюць Эдуард Пальчыс і Кацярына Андрэева ФОТЫ4

Апублікавалі першае ФОТА вызваленых сёння праваабаронцаў

Вызваленых палітвязняў выдварылі за мяжу зноў без дакументаў4

Гуляюць скрыншоты з Анжалікай Мельнікавай у трэнажорцы ў Мінску27

«Байсол» павялічыў суму экстраннага збору на патрэбы экс-палітзняволеных да 250 000 еўра. Амаль дзясятая частка ўжо сабраная11

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць