Том Тыквер, аўтар мастацкай даганялкі «Бяжы, Лола, бяжы» зняў фільм, які паўгоду таму ніхто бы глядзець не стаў. Піша Павал Касцюкевіч.
Том Тыквер, аўтар мастацкай даганялкі «Бяжы, Лола, бяжы» зняў фільм, які паўгоду таму ніхто бы глядзець не стаў. Піша Павал Касцюкевіч.
Дзіва што: ці мала фільмаў пра імпэтнага і справядлівага агента «Інтэрпола», які выкрывае банкіраў, што аплялі сеткамі з даўгоў усе кіроўныя слаі свету? Адсутнасць яснага хэпі‑энду бянтэжыла б таксама. Тут яшчэ гожая галоўная гераіня займаецца з гожым галоўным героем выключна расследаваннем фінансавых махінацыяў.
Але, бач, пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам, сусветны фінансавы крызіс. Крах фінансавых імперыяў у краінах, дзе паход у банк мала не штодзённая завядзёнка і досвед, фільм міжволі прыцягвуў ўвагу гледачоў і крытыкаў да фільму. Не так даўно «Інтэрнэшнл» нават адкрываў Берлінскі кінафестываль.
Выйшла нешта кшталту журналісцкага расследавання, а адсутнасць гораў задымленых трупаў і лужын крыві ўпоравень з своечасовасці тэмы толькі дадалі стужцы жаданай злавеснасці ды інтрыгоўнасці. Памятаеце італьянскі серыял «Спрут» пра бясстрашнага камісара Катані? У «Інтэрнэшнле» нам яшчэ раз нагадваюць пра існаванне, цяпер захраслай у банках, поскудзі, хаця не даюць рэцэптаў для адцінання яе шчупальцаў.
Тэорыя змовы ў ідэале выглядае так: дзесятак старцаў недзе ў не вельмі слынным, але вельмі зацішным кутку вырашаюць лёс планеты.
У «Інтэрнэшэнле» тая тэорыя выглядае разгорнуцей і імаверней: у змовы заангажаваныя ўрады, палітычныя партыі і вядома, банкіры. Яны не прадажныя — яны проста не могуць інакш.Яны не хочуць гандляваць зброяй, яны не хочуць сваіх кандыдатаў у парламенце. Усё, у чым яны зацікаўленыя, гэта, паводле словаў аднаго з герояў, «валодаць вашымі даўгамі». У «Інтэрнэшнле» закранутыя карані, але хіба не названыя імёны. І паліткарэктна, і «з сэнсам»: запэцканыя ўсе.
«Найлепшая кілбаса — гэта панчоха з грашыма». У Беларусі банкам грошы з уласнай волі нясуць хіба пенсіянеры. Таму фільм для нас не дужа актуальны, але шчымлівая, універсальная струнка ў фільме адчуваецца. Прынамсі ў словах былога агента «Штазі», а цяпер начальніка аховы ў буйным банку, які вырашае супрацоўнічаць з «Інтэрполам»: «Гэта я не для сябе раблю, гэта для душы сваёй». Адвечны выбар паміж сумленнем і самазахаваннем. Падрабязна апісваючы, як выйшаўшы за межы клеткі, ты ўсяго толькі патрапіш у яшчэ большую клетку, фільм увадначас цвердзіць, што ўсё адно гэты крок зрабіць трэба.
Чаму варта глядзець стужку «Інтэрнэшнл»
1.
Дзеля панарамных здымкаў Мілану(горад не самы багаты на помнікі ў Італіі, але бадай адзін з самых тэхнагенных, бэтон ды шкло, цэнтраў Еўропы. Не забудзьце пра апошнія маркі машынаў у кадры).
2.
Дзеля новай клямкі расейскіх перакладчыкаў:неангламоўныя паводле сюжэту людзі ў галівудскіх фільмах цяпер гавораць па‑расейску з разнастайнымі акцэнтамі: адны адчайна картавяць па‑нямецку, іншыя спяваюць з італьянскім акцэнтам. Гучыць досыць пацешна.
3.
Дзеля галоўнага актора Клайва Оўэна.Ён адзін з тых актораў, якія чым неахайнейшыя, чым больш памятымі, адмачаленымі і непаголенымі выглядаюць, тым ім лепш. А сюжэт пляжыць Клайва і не дае яму пільнавацца распарадку дня па поўнай праграме.
-
Максім Знак апублікаваў свае музычныя запісы на стрымінгах
-
Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч
-
Прыцкераўская прэмія 2026 года дасталася чылійцу, які стварае міражы. Яго эстэтыка крохкасці перамагла манументальны пафас
Каментары