Акцёра Тома Хэнкса і яго жонку, у якіх выявілі каранавірус, выпісалі з бальніцы
Том Хэнкс і Рыта Уілсан былі выпісаныя з бальніцы ў Квінслендзе ў Аўстраліі і цяпер знаходзяцца ў каранціне ў сваім доме, піша cnn.com.
Пара была шпіталізаваная пасля дыягнаставанага ў іх каранавіруса на мінулым тыдні.
Хэнкс і Уілсан знаходзяцца ў Аўстраліі, дзе працуюць над фільмам пра спевака Элвіса Прэслі. Хэнкс збіраецца іграць менеджара Прэслі, палкоўніка Тома Паркера.
Праца над фільмам пакуль прыпыненая.
Каментары