Улада3232

Лукашэнка: Вытрымаем да Вялікадня — значыць, будзем жыць

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з паслом КНР у Беларусі Цуй Цымінам. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь не зачыняла мяжу з аніводнай краінай. Але вельмі сур'ёзна кантралюе сітуацыю з пункту гледжання прыезду грамадзян з эпідэміялагічна неспрыяльных краін, у тым ліку з Германіі, Францыі і Італіі, піша sb.by

— Да нас прыязджаюць розныя людзі, але ў аэрапорце (у асноўным гэта паветраныя зносіны) мы вельмі сур'ёзна кантралюем тых, хто прыбывае ў Беларусь, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

— У суткі бывае ніводнага заражанага каранавірусам. Бывае два-тры чалавекі, але без усялякіх сімптомаў. Мы іх абавязкова, вядома, на каранцін саджаем. Праз тыдзень-паўтара яны выходзяць. Праўда, кляймяць нас рознымі словамі, што мы іх дарма затрымалі, але такая сітуацыя. Таму я малю Бога, каб мы і далей такім чынам прайшлі гэты пік вірусных захворванняў, і сітуацыя стабілізавалася дакладна так, як яна ў вас сёння стабілізавалася, людзі вяртаюцца да нармальнага жыцця.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі па радзе кітайскіх спецыялістаў пад асаблівай апекай знаходзяцца пажылыя людзі, якія найбольш уразлівыя да вірусаў. Аднак пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў, што яго турбуе іншая тэндэнцыя:

- Мы неяк кінуліся на каранавірус. Сёння я папярэдзіў Міністэрства аховы здароўя і кіраўніка Адміністрацыі, ён займаецца гэтым пытаннем: мы менш пачалі надаваць увагу іншым хваробам. Бо ад каранавіруса у нас, цьфу-цьфу, не загінуў яшчэ ніводны чалавек, а ад іншых хвароб людзі гінуць. Таму я папярэдзіў, каб дактары не аслаблялі ўвагу да людзей з іншымі хваробамі.

Ён падкрэсліў, што найбольш схільныя да заражэння ўсякага роду вірусамі і трапляюць у бальніцу ў асноўным людзі, якія маюць не адну хваробу, а цэлы букет: сардэчна-сасудзістыя захворванні, хваробы органаў дыхання, гіпертанія, лішняя вага, цукровы дыябет і іншае.

— Вядома, любы вірус на такога чалавека кідаецца і пачынае яго трэсці, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У дактароў нашых пакуль атрымоўваецца спраўляцца, але расслабляцца мы не плануем.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што БРСМ, сацыяльныя службы, валанцёрскія арганізацыі дапамагаюць пажылым людзям з дастаўкай на дом лекаў, прадуктаў харчавання, і гэтая праца будзе ўзмоцнена:

— Робім гэта зыходзячы з жыцця. Усялякае ў жыцці бывае, але галоўнае — не панікаваць. Бо я больш за ўсё баюся, што людзі захварэюць псіхозам, нават ад таго, што адбываецца ў СМІ. Ад псіхозу будуць астатнія хваробы. Так гавораць і спецыялісты. Таму ваш вопыт, наш вопыт мы выкарыстоўваем, каб на гранічна дапушчальным для нас узроўні прайсці вось гэты пік. Вытрымаем да праваслаўнага Вялікадня [19 красавіка — НН] — значыць, жыць будзем.

Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Жанчыне, якая выгукнула ў філармоніі «Слава Украіне!», далі 20 сутак9

Жанчыне, якая выгукнула ў філармоніі «Слава Украіне!», далі 20 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія кампаніі адмаўляюцца ад амерыканскіх сэрвісаў праз Трампа5

Брэсцкі блогер паказаў, як кітайскі электракар бачыць зданяў на могілках ВІДЭА2

Крэмль назваў пералік аб'ектаў, якія падпадаюць пад дзеянне мараторыя на ўдары па энергасістэмах4

У закінутых будынках аўтазавода размесцяць самы сучасны ў Беларусі архіў2

Грамадзянін Ізраіля прыехаў у Беларусь і вельмі пра гэта пашкадаваў10

Нацбанк выпусціць незвычайную банкноту наміналам 80 рублёў11

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?4

«У той дзень усе па-беларуску размаўлялі». Былыя палітвязні расказалі, як адзначалі Дзень Волі за кратамі

Сын Маргарыты Ляўчук нарэшце атрымаў украінскі пашпарт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыне, якая выгукнула ў філармоніі «Слава Украіне!», далі 20 сутак9

Жанчыне, якая выгукнула ў філармоніі «Слава Украіне!», далі 20 сутак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць