Грамадства22

Медыкі распавялі, як будзе працаваць правіла пра «хатні каранцін» для тых, хто вярнуўся з-за мяжы

Галоўны санітарны доктар краіны Наталля Жукава расказала, як будзе працаваць патрабаванне ўрада аб абавязковым 14-дзённым каранціне для тых, хто прыехаў з краін, дзе зафіксаваны выпадкі каранавіруса, паведамляе Tut.by.

— Пастанова Саўміна па рэжыме самаізаляцыі накіравана на тое, каб нашы грамадзяне выкарыстоўвалі прадстаўленую магчымасць і мінімізавалі свае кантакты. Зараз мы разлічваем, што ўзроўню самасвядомасці, ўзроўню ведаў пра сітуацыю ў свеце, дастаткова для таго, каб кожны грамадзянін адказна падышоў да свайго здароўя і здароўя сваіх блізкіх, — сказала Наталля Жукава.

Па словах галоўнага санітарнага доктара, меры адміністрацыйнага ўздзеяння альбо прыцягненне сілавых структур, каб прымусіць выконваць правілы хатняга каранціну, пакуль не разглядаюцца.

— Выключэнне — тыя, хто прыбыў з эпідэміялагічна неспрыяльных краін. Тут мы працуем з органамі ўнутраных спраў, кантралюем самаізаляцыю, — распавяла Наталля Жукава.

Паводле яе слоў, тыя, хто перасякае мяжу сёння, не падлягаюць абавязковаму кантролю на наяўнасць каранавіруса. Самае галоўнае, незалежна ад выніку, каб чалавек у абавязковым парадку 14 дзён знаходзіўся ў рэжыме самаізаляцыі. Калі з'яўляюцца сімптомы, пацыент абавязаны выклікаць доктара. У гэтым выпадку ў яго возьмуць мазок на каранавірус.

Нагадаем, з 27 сакавіка, па пастанове Савета міністраў, усе людзі, якія прыбылі ў Беларусь з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыезду:

павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах;

не падлягаюць наступнаму пропуску праз мяжу Беларусі (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі).

Выключэнне зроблена для некалькіх катэгорый грамадзян, у тым ліку для дыпламатаў, дальнабойшчыкаў і тых, хто вяртаецца дадому ў іншую краіну транзітам праз Беларусь.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць