Грамадства88

Цэх №13 завода імя Вавілава адправілі на каранцін

На менскім заводзе імя Вавілава на тыдзень у адпачынак адпраўлены гальванічны цэх. У ім працуе да 100 чалавек. Прычына — у адной з работніц цэха знайшлі каранавірус, паведамляе «Радыё Свабода».

Гэтую інфармацыю, якую ў аўторак, 31 сакавіка, «Свабодзе» на ўмовах ананімнасьці перадала крыніца з прадпрыемства, сёньня пацьвердзілі ў адміністрацыі заводу. З карэспандэнтам «Свабоды» пагадзіўся сустрэцца намесьнік генэральнага дырэктара заводу імя Вавілава Вячаслаў Кузьняцоў.

Вячаслаў Кузьняцоў пацьвердзіў зьвесткі пра выпадак захворваньня на каранавірус, спаслаўшыся на дадзеныя санітарнай службы Першамайскага раёну.

«У панядзелак у другой палове дня пазванілі з санстанцыі і сказалі, што ў нашай працаўніцы знойдзены каранавірус, тэст даў станоўчы вынік. У аўторак мы праверылі ўсіх працаўнікоў цэху, ім замяралі тэмпэратуру. Прыкмет іншых захворваньняў ня выявілі, але з мэтай прафіляктыкі прапанавалі працаўнікам цэху да канца тыдня пабыць на хатнім рэжыме. З захаваньнем дзьвюх трэціх заробку. То-бок гэты цэх, №13, сапраўды не працуе, але ўсё прадпрыемства працягвае працаваць, як раней. У цэху №13 праведзеныя патрэбныя санітарныя захады», — паведаміў Вячаслаў Кузьняцоў.

Што вядома пра працаўніцу заводу імя Вавілава, якая захварэла на каранавірус?

Паводле намесьніка гендырэктара заводу спадара Кузьняцова, працаўніца, якая захварэла на каранавірус, цяпер у шпіталі.

«Яе стан стабільны. Нашыя мэдыкі штодня зь ёй зьвязваюцца, пагаршэньняў няма».

Як магла захварэць працаўніца заводу, Вячаслаў Кузьняцоў зьвестак ня мае. «Да таго, як нам стала вядома пра яе хваробу, яна была на бальнічным. Ведаем, што нядаўна за мяжу яна не выяжджала», — сказаў Вячаслаў Кузьняцоў. Пра ўзрост хворай Вячаслаў Кузьняцоў сказаў: «Скажу гэтак, набліжаецца да перадпэнсійнага».

На менскім мэханічным заводзе імя Вавілава працуе каля 2,5 тысячы чалавек. На прахадной, празь якую праходзяць на працу і працаўнікі суседняга заводу «Пэленг», вартаўнікі ўжо сядзяць у мэдычных масках. Некалькі чалавек у масках выходзілі з прадпрыемства, калі на прахадной афармлялі пропуск для карэспандэнта Свабоды. «Я сама зь іншага цэху, але ведаю, што ёсьць выпадак каранавірусу на гальваніцы. Так, але мы працуем», — сказала жанчына, якая сябе не назвала.

Што будзе далей з 13-м цэхам?

Паводле намесьніка гендырэктара заводу імя Вавілава Вячаслава Кузьняцова, пытаньне, ці запрацуе гальванічны цэх праз тыдзень, будзе вырашацца на пачатку будучага тыдня.

«Шмат залежыць ад сумежнікаў у Расеі. Яны якраз таксама тыдзень не працуюць, таму мы можам сабе дазволіць адправіць гальваніку ў адпачынак, а як будзе далей, паглядзім», — сказаў спадар Кузьняцоў. Зь ягоных словаў, ён падтрымлівае кантакт зь некаторымі працаўнікамі 13-га цэху, якія цяпер на хатнім карантыне.

«Кажуць, у іх стан здароўя нармальны, просяцца на працу», — сказаў Вячаслаў Кузьняцоў.

У 13-м цэху заводу Вавілава, які адпраўлены ў адпачынак, працуе да 100 чалавек.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць