Рэдкага звярка, занесенага ў Чырвоную кнігу, знайшоў на сваім гародзе жыхар вёскі Іказнь Браслаўскага раёна Аляксандр, паведамляе tut.by.

Фота: Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Арэшнікавая соня ці то замерзла, ці то прыкінулася, што спіць. Аднак калі Аляксандр прынёс яе ў хату, яна адагрэлася і ўцякла.
Арэшнікавая соня ў Беларусі жыве пераважна ў паўднёвых рэгіёнах. Гэта грызун, які нагадвае мініяцюрную вавёрку. Даўжыня яго цела не перавышае 90 мм, хваста — 80 мм. Зімовая спячка ў яго — ад кастрычніка да красавіка. Нават летам, калі на вуліцы ніжэй за 17 градусаў, звярок дранцвее і можа спаць, пакуль не пацяплее.
Любімы ласунак арэшнікавай соні — арэхі.
-
Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку
-
Лукашэнка сёння асабіста правярае боегатоўнасць Узброеных сіл
-
Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя
Каментары