Свет66

ААН: пандэмія можа выклікаць маштабны голад

Сусветная харчовая праграма (World Food Programme — WFP) прагназуе маштабны голад з-за пандэміі новага каранавіруса SARS-CoV-2.

«Мы сур'ёзна б'ём трывогу. Мы асцерагаемся, што нас чакае па-сапраўднаму вялікі крызіс», — заявіла прадстаўніца берлінскага філіяла WFP Бетына Люшэр у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву epd, апублікаваным у пятніцу, 3 красавіка, піша dw.com.

Паводле яе слоў, ужо цяпер WFP аказвае неадкладную гуманітарную дапамогу 87 млн чалавек больш як у 80 краінах, пры гэтым праца гуманітарнай арганізацыі ўсё больш ускладняецца з-за войнаў, кліматычных змяненняў, засух і паводак; цяпер жа да гэтага дадалася і пандэмія каранавіруса.

«З-за каранавіруса, які пралез амаль ва ўсе афрыканскія краіны, у многіх рэгіёнах стварылася сапраўды цяжкая сітуацыя асабліва там, дзе слабая эканоміка і слабая сістэма аховы здароўя. Мы сутыкаемся з беспрэцэдэнтнай сітуацыяй, у якой мы як найбуйнейшая ў свеце гуманітарная арганізацыя не знаходзіліся яшчэ ніколі. Гэта абсалютна нязведаная тэрыторыя», — адзначыла Люшэр.

Паводле ацэнак ААН, ва ўсім свеце цяпер галадаюць больш за 820 млн чалавек. Толькі ва Усходняй Афрыцы недаядаюць 15 млн чалавек у такіх краінах, як Паўднёвы Судан, Эфіёпія, Самалі і Кенія.

«Пандэмія каранавіруса дае падставы баяцца, што голад стане рэальнасцю і для многіх мільёнаў іншых людзей. Патрэба ў неадкладнай харчовай дапамозе толькі вырасце», — канстатавала прадстаўнік берлінскага філіяла WFP.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?6

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?13

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах8

Колькі вёсак знікла ў Беларусі за мінулы год6

Як змяніўся клімат Беларусі за 40 гадоў?3

Наўседа: Веру, што аднойчы перамогуць і дэмакратычныя сілы нашых суседзяў — беларусаў8

«Мануэла Лукашэнка». У Германіі кіраўніцу рэгіёна абразілі параўнаннем з беларускім дыктатарам5

Рудзік — беларускім палітыкам з польскімі пашпартамі: Балатуйцеся не ў КР, а ў польскі Сейм27

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі31

ЗША выпадкова дэпартавалі мексіканца, якога падазраюць у найбуйнейшым рабаванні каштоўнасцей у гісторыі краіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?6

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць