Грамадства3939

За дыпламатычнымі фармулёўкамі місіі СААЗ настойлівыя рэкамендацыі: прамаруджванне смерці падобнае

За абцякальнымі фармулёўкамі місіі СААЗ на прэс-брыфінгу па выніках працы місіі ў Беларусі хаваецца «сур'ёзны разнос», піша аналітык Андрэй Елісееў.

«Натуральна, кіраўнік місіі СААЗ Патрык О'Конар імкнецца ўсё ахінуць у дыпламатычную форму, і тым сур'ёзней трэба трактаваць яго фармулёўкі», — піша Елісееў.

О'Конар ні слова не сказаў пра тое, што паўтарала Міністэрства аховы здароўя: маўляў, гэта павелічэнне колькасці тэстаў у большай ступені абумовіла рэзкі рост статыстыкі выпадкаў інфікавання. О'Конар адназначна двойчы заявіў, што Беларусь увайшла «ў новую фазу эвалюцыі ўспышкі».

Кіраўнік місіі СААЗ таксама зрабіў вельмі адназначны намёк, што, маўляў, іншыя краіны таксама сцвярджалі, што маюць дастатковую ёмістасць медыцынскіх устаноў, але іх сістэмы былі хутка «пахаваныя» пад колькасцю шпіталізацый, што вырасла.

Некалькі цытат О'Конара:

— «Сітуацыя выклікае неспакой і патрабуе новых мер»;

— «Меры, якія ахопліваюць усё грамадства, павінны быць захаваны і ўзмоцнены»;

— Неабходна прадухіляць масавыя зборы людзей, «у тым ліку на ​​спартыўных і культурных мерапрыемствах», прыпыніць неабавязковыя віды дзейнасці і інш.;

— «Становіцца крытычна важным, каб усе ўзроўні ўлады ўзаемадзейнічалі з грамадствам, каб людзі разумелі рызыкі»;

— «Час рыхтавацца да горшых сцэнараў».

Аналітык адзначае, што міністр аховы здароўя ў гэты ж час усё змякчае і сыходзіць ад пытанняў, крытыкуе журналістаў за «бесцырымоннае ўмяшанне» ў асабістае жыццё пацыентаў. Маўляў, гэта журналісты вінаватыя ў тым, як дазавана сталі падаваць інфармацыю пра развіццё эпідэміі.

Таксама аналітык звяртае ўвагу, што ў ходзе брыфінгу кіраўнік місіі СААЗ адхіліў тую лжывую дылему, якую ўжо больш за месяц старанна малююць беларускія ўлады і дзяржаўныя СМІ: альбо недастатковыя меры як зараз, альбо татальны каранцін.

Неабавязкова ўводзіць татальны каранцін і каменданцкую гадзіну, але важна своечасова прыняць комплекс розных захадаў па змяншэнні міжчалавечых кантактаў, сказаў кіраўнік місіі Патрык О'Конар.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць