Грамадства66

Мінадукацыі: 40% вучняў гатовыя прыйсці ў школы, для астатніх магчыма дыстанцыйнае навучанне

Фота Надзеі Бужан

Міністэрства адукацыі працягвае маніторыць сітуацыю — на сёння каля 40% вучняў гатовыя прыйсці ў школы, астатнія аддаюць перавагу дыстанцыйнаму навучанню, паведаміла сёння начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Ірына Каржова падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

«Сёння каля 40% навучэнцаў гатовыя сесці за парту і працягнуць навучанне ў чацвёртай чвэрці. Для навучэнцаў, якія па заяве бацькоў не прыйдуць у школы, мы вывучаем магчымасць арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій», — адзначыла Ірына Каржова.

Паводле яе звестак, больш за 90% устаноў адукацыі маюць хуткасны інтэрнэт, больш за 85% тэхнічна гатовыя пачаць навучанне дыстанцыйцна. Пры гэтым 85% настаўнікаў гатовыя выкладаць з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій і больш за 75% навучэнцаў гатовыя пачаць навучанне дыстанцыйна.

«Для тых, хто прыйдзе ў школу і сядзе за парты, мы гатовыя пачаць звычайны адукацыйны працэс — вочна, у традыцыйным рэжыме. Міністэрства адукацыі сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі ў дапамогу настаўніку адкарэктавала каляндарна-тэматычнае планаванне, каб завяршыць навучальны год ва ўстаноўленыя тэрміны і правесці атэстацыю вучняў», — сказала Ірына Каржова.

Тых, хто не гатовы прыступіць да заняткаў вочна, Міністэрства адукацыі прапануе перавесці на індывідуальны вучэбны план.

Як патлумачыла Ірына Каржова, гэта не новая форма, яна знаёмая настаўнікам, установам адукацыі і бацькам. «Асаблівасць будзе заключацца ў тым, што пры пераводзе на індывідуальны вучэбны план будзе забяспечана суправаджэнне навучання настаўнікам. Суправаджэнне будзе прадугледжваць дастаўку вучню асноўнага аб'ёму вывучаемага матэрыялу, інтэрактыўнае ўзаемадзеянне навучэнцаў і настаўнікаў, прадастаўленне школьніку магчымасці самастойнай працы па засваенні матэрыялу, кантроль ведаў і навыкаў навучэнца», — патлумачыла прадстаўнік Минобра.

Каналы ўзаемадзеяння — электронная пошта, сайт установы адукацыі, Skype, Viber — будзе выбіраць школа ў залежнасці ад спецыфікі, магчымасцяў, тэхнічнага абсталявання.

Ірына Каржова звярнула ўвагу, што Мінадукацыі гатова да розных варыянтаў, зыходзячы з сітуацыі, таму рашэнне па далейшай арганізацыі адукацыйнага працэсу будзе прынята ў найбліжэйшы час з улікам усіх рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя.

«Сёння ўстановы адукацыі знаходзяцца на вакацыях, і я хачу звярнуць увагу, што школа не зачыненая, настаўнікі працуюць. У дапамогу бацькам, якія не могуць пакінуць дзяцей дома, у школе працуюць лагеры. Іх наведваюць больш за 3 тыс. дзяцей», — удакладніла яна.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага20

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай6

Шматдзетную маці запісалі ў дармаеды і налічылі ёй 700 рублёў

Што часцей за ўсё становіцца прычынай інсультаў да 45 гадоў

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву34

Беларуска ўцякла ў Польшчу ў 2021-м, у эміграцыі перажыла рак і развод. Цяпер адна з двума маленькімі дзецьмі просіць дапамогі32

Вакол рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі паставілі 7 новых вежаў СПА6

Памятаеце студэнтку ЕГУ, якая змагалася супраць харасменту выкладчыка? Яна прайграла суд і вінная ўніверсітэту 8 тысяч еўра19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць