Улада1919

Лукашэнка: Падстаў для пераносу суботніка няма

Архіўнае фота, president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка не бачыць падстаў для пераносу рэспубліканскага суботніка, які мае прайсці 25 красавіка. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння журналістам падчас наведвання бабруйскага прадпрыемства «Славянка», перадае БЕЛТА.

На думку кіраўніка краіны, цяпер няма падстаў для пераносу або адмены рэспубліканскага суботніка. Ён адзначыў, што людзі ўсё адно працуюць у пятніцу, і калі яны прыйдуць на працу ў суботу, то гэта ні на што не паўплывае.

«Таму, калі я прымаў гэтае рашэнне, я адназначна быў за суботнік. Тыя, хто працуюць, — яны адпрацуюць. Мы, чыноўнікі, вядома, сваю зарплату таксама пералічым у фонд суботніка, бо гэта святая справа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сам кіраўнік дзяржавы плануе правесці суботнік у рэгіёне, пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У гадавіну трагедыі ён заўсёды наведвае гэтыя раёны, а цяпер заадно застанецца і на суботнік. Разам з тым Лукашэнка адзначыў, што канкрэтны населены пункт яшчэ не абраны. «Я ў гэты час некалькі дзён буду жыць на поўдні, і там мы што-небудзь знойдзем. Які-небудзь лес пасадзім», — дадаў ён.

Сабраныя падчас рэспубліканскага суботніка грошы будуць накіраваныя на рамонт і мадэрнізацыю дзіцячых лагераў, акультурванне ваенных помнікаў, распавёў Аляксандр Лукашэнка. Ён растлумачыў, што прапаноўвалася гэтыя сродкі ўкласці ў сістэму аховы здароўя, але гэты кірунак будзе падтрыманы за кошт міжнароднай дапамогі.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў: калі сітуацыя з каранавірусам абвострыцца і будуць неабходныя меры па ізаляцыі людзей, адмене масавых мерапрыемстваў, такія крокі абавязкова будуць прыняты. Пакуль у гэтым няма неабходнасці, падкрэсліў ён. «Калі ўсё будзе так, як цяпер, мы прарвемся», — упэўнены ён.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў38

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў38

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць