Урад часова забараніў вываз з Беларусі апаратуры для кіслароднай тэрапіі, штучнага дыхання або іншай тэрапеўтычнай дыхальнай апаратуры. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна №243. Адпаведны дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале краіны.
Забарона не закране апаратуры, якая выкарыстоўваецца выключна для азонавай або аэразольнай тэрапіі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на стасункі, якія ўзніклі з 20 красавіка 2020 года.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары