Эканоміка

Рэзервы Беларусі выраслі? А гэта як паглядзець

Нацбанк даў справаздачу пра рост ЗВР у красавіку пасля рэкорднага падзення ў сакавіку. Але ці карэктна казаць пра павелічэнне афіцыйных рэзерваў?

У прэс-рэлізе НБРБ аб стане рэзерваў адзначаецца, што за красавік яны выраслі на 96,2 млн USD. У сакавіку ЗВР скараціліся на максімальную велічыню за ўвесь час вядзення статыстыкі — на 1,018 млрд USD. Калі разбіраць фактары росту рэзерваў, то акажацца, што галоўны ўклад у скарбонку ўладаў унесла манетарнае золата, адзначае сайт banki24.by.

Сума рэзервовых актываў паводле гэтага артыкула ЗВР павялічылася за красавік на 143,5 млн USD. У пераліку на адносныя паказчыкі «металічная» частка рэзерваў узрасла на 5,6%. Такім чынам, без золата ўлады не паказалі б павелічэнне ЗВР.

Логіка тут простая: золата стала на 143,5 млн USD больш, але рэзервы ў цэлым выраслі на 96,4 млн USD. Значыць астатняя частка скарбонкі Мінфіна і Нацбанка за месяц усохла на 47,1 млн USD.

Пералік фізічнага золата ў даляры ідзе па каціроўках London Bullion Market Association. Калі браць гэтыя каціроўкі на справаздачныя даты, то цана золата ў красавіку вырасла на 5,8%. Атрымліваецца, што ўвесь рост цаны золата ў ЗВР Беларусі тлумачыцца ростам цэн на гэты метал.

Калі б цэны на золата не раслі так хутка, беларусы цалкам убачылі б адсутнасць росту або нават падзенне рэзерваў.

Важныя фактары падтрымкі рэзерваў — памяншэнне валацільнасці на рынку нафты і перыяд выплаты квартальных падаткаў і гадавых дывідэндаў дзяржкампаній. Гэтыя фактары перавярнулі сітуацыю з купляй і продажам валюты прадпрыемствамі-рэзідэнтамі.

За красавік чысты продаж валюты прадпрыемствамі-рэзідэнтамі і насельніцтвам склаў 97,1 млн USD, хоць у сакавіку адзначалася гіганцкая чыстая купля — 897,2 млн USD. Гэта дазволіла Нацбанку стаць чыстым пакупніком валюты на біржавых таргах красавіка. Такую сітуацыю на валютным рынку нельга назваць устойлівай. 

Па сутнасці, памер ЗВР залежыць ад ваганняў кан'юнктуры на фоне сусветнага крызісу і дэвальвацыйных настрояў унутры краіны. У адным месяцы яны спрыяльныя для ўладаў, у іншым — наадварот. 

Пэўныя асцярогі выклікае зніжэнне актыўнасці насельніцтва ў наяўным сегменце рынку. У красавіку валавая купля кэшу стала самай нізкай за 36 месяцаў, валавы продаж — за 51 месяц. Беларусы ўсё яшчэ асцярожнічаюць і слаба давяраюць славесным інтэрвенцыям уладаў. Таксама важна, што чыстая купля валюты з улікам безнаяўнага разліку захоўваецца пяць месяцаў запар. За гэты час беларусы выкупілі ў банкаў 564,8 млн USD.

Увогуле, красавіцкая стабілізацыя ЗВР і валютнага рынку адбылася за кошт збегу цэлага шэрагу спрыяльных абставінаў. У маі, каб «замарозіць» стан рэчаў, трэба будзе прыкласці прыкметна больш намаганняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага2

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле вызваленыя 626 палітвязняў5

Белы дом апублікаваў дзіўную карцінку з Трампам. І вось дзе закавыка19

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі4

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага2

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць