Зборная Беларусі перамагла каманду Венгрыі ў стартавым матчы юніёрскага чэмпіянату свету па хакеі ў групе «А» першага дывізіёна (дапоўнена).
У стартавым матчы юніёрскага чэмпіянату свету па хакеі ў групе «А» першага дывізіёна, што праходзіць у Мінску з 6 па 12 красавіка,
зборная Беларусі атрымала валявую перамогу над камандай Венгрыі з лікам 5:4 (1:2, 2:0, 1:2, 0:0, буліты — 4:3).
Шайбы ў асноўны час закінулі: у беларусаў — Яўген Нагачоў (17.55, 59.55, у большасці 6 на 3), Мікалай Сусла (25.55, у меншасці), Аляксандр Кобус (37.01), у венгерцаў — Рыхард Хардзі (10.52, у большасці, 13.56, у большасці), Янаш Хары (42.17, 59.02). Буліты рэалізавалі: Мікалай Сусла, Антон Елісеенка, Арцём Карагада (2) — Балаз Шамадзі, Атыла Павук, Крыштоф Хентэш. Буліты не рэалізавалі: Арцём Карагада — Янаш Хары, Бенджамін Немеш.
У іншых матчах першага дня Літва выйграла ва Украіны — 5:1 (3:0, 1:1, 1:1), а Польшча ў Казахстана ў авертайме — 4:3 (2:1, 1:1, 0:1, 1:0).
Становішча каманд: Літва — 3 ачкі, Беларусь, Польшча — па 2, Венгрыя, Казахстан — па 1, Украіна — 0.
7 красавіка пройдуць матчы Літва — Венгрыя і Беларусь — Польшча.
Пуцёўку ў вышэйшы дывізіён атрымлівае пераможца групы.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары