Свет

Трамп ваюе з сацсеткамі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у чацвер падпісаў выканаўчы ўказ, які, як лічаць у Белым доме, дазволіць рэгуляваць дзейнасць сацсетак і пазбавіць іх абароны ад абвінавачванняў у паклёпе, піша bbc.com.

Дакумент, падпісаны Трампам, адмяняе дзеянне параграфа 230 дзеючага ў ЗША Акта, які вызначае нормы паводзін, у прыватнасці і ў сацыяльных сетках (Communications Decency Act). Гэта параграф вызваляе найбуйнейшыя тэхналагічныя кампаніі ад адказнасці за змест паведамленняў, змешчаных на створаных імі платформах. Такім чынам, кампаніі Twitter і Facebook, напрыклад, былі абароненыя ад магчымых судовых пазоваў па абвінавачваннях у паклёпе і абароне гонару і годнасці.

Летам мінулага года спроба адміністрацыі прадставіць падобны ўказ правалілася пасля таго, як прадстаўнікі Федэральнай камісіі па гандлі і Федэральнай камісіі па камунікацыях выказалі пратэст, заявіўшы, што падобны крок ператварае Белы дом у «паліцэйскае падраздзяленне». Гэта незалежныя органы, і яны не падпарадкоўваюцца прэзідэнту.

Раней «Твітар» пазначыў два твіты Трампа як не адпаведныя фактам.

Эксперты сумняюцца, што прэзідэнт ЗША можа сваім указам спыніць дзеянне 230-га параграфа Акта, прынятага ў 1996 годзе. Большасць з іх сыходзяцца ў тым, што рашэнне прэзідэнта неадкладна будзе аспрэчана ў судзе.

Тым не менш, новая ініцыятыва Белага дома можа прымусіць найбуйнейшыя тэхналагічныя кампаніі, у тым ліку Twitter, Facebook і Google больш агрэсіўна мадэраваць паведамленні ў сацсетках для таго, каб пазбегнуць магчымых судовых пазоваў.

«Ахвярай» такой палітыкі могуць стаць і твіты самога прэзідэнта ЗША.

Для ўнясення змяненняў у закон спатрэбіцца адпаведнае рашэнне Кангрэса, але на Капіталійскім пагорку ўжо далі зразумець, што не збіраюцца падтрымліваць ініцыятыву Дональда Трампа.

У твітах Трампа, якія адміністрацыя сеткі пазначыла як не адпаведныя фактам, гаварылася аб тым, што пашырэнне галасавання па пошце створыць умовы для маштабных укідаў. Твіты з гэтым папярэджаннем па-ранейшаму даступныя ўсім. Тым часам усе даследаванні паштовага галасавання ў ЗША паказваюць на тое, што махлярства — вельмі рэдкая з'ява.

Кіраўнік Twitter Джэк Дорсі, са свайго боку, напісаў: «Мы працягнем паказваць на няслушную або спрэчную інфармацыю пра выбары ва ўсім свеце».

Каментары

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць