Усяго патроху22

Сяляне ў Перу ўзялі ў палон людзей, якія «ставілі вежы 5G»

Сяляне з рэгіёна Уанкавеліка (Перу) ўзялі ў палон васьмярых работнікаў, якія рамантавалі антэну непадалёк ад іх пасёлка, піша bbc.com.

Сяляне памылкова вырашылі, што тыя ставяць вышкі мабільнай сувязі 5G.

Відавочна, яны з'яўляюцца прыхільнікамі канспіралагічных тэорый аб тым, што гэтая тэхналогія дапамагае пашыраць каранавірус.

Навукоўцы ўжо неаднаразова адмаўлялі такія сцвярджэнні.

«Ідэя аб тым, што 5G прыгнятае вашу імунную сістэму, не вытрымлівае крытыкі», — распавядаў доктар Сайман Кларк, прафесар клетачнай мікрабіялогіі ва Універсітэце Рэдынга.

Паводле яго слоў, хоць вельмі моцныя радыёхвалі могуць выклікаць павышэнне тэмпературы, 5G нават прыблізна не настолькі магутныя, каб нейкім чынам паўплываць на людзей.

Сяляне з Перу не выпускаюць палонных ужо некалькі дзён — пра гэта распавёў прадстаўнік кампаніі, у якой яны працуюць.

Перуанскія СМІ паведамляюць, што сяляне гатовыя вызваліць рабочых толькі пасля таго, як з іх мясцовасці прыбяруць антэны.

Нягледзячы на абвяржэнні навукоўцаў і іх заклікі не верыць у ілжывыя тэорыі, ідэя аб шкоднасці тэхналогіі 5G да гэтага часу карыстаецца папулярнасцю.

У розных краінах фіксуюць выпадкі падпалаў вежаў 5G, а ў інтэрнэце нават пачалі прадавацца прылады, якія «абараняюць» ад гэтай тэхналогіі.

Каментары2

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць