Свет1616

«У Крамля няма кандыдатаў на выбарах у Беларусі»: Пяскоў пракаментаваў затрыманне Бабарыкі і «справу Белгазпрамбанка»

Каментуючы затрыманне Віктара Бабарыкі, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна сказаў:

— Мы лічым гэта ўнутранай справай Беларусі. У гэтым выпадку, зразумела, мы не маем намеру неяк умешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, — заявіў Дзмітрый Пяскоў журналістам. — Што тычыцца саміх выбараў [у Беларусі], то на іх напэўна будуць прысутнічаць назіральнікі, таму ўсе ацэнкі будуць потым, па завяршэнні, піша ТАСС.

Па яго словах, кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі можа мець толькі беларускі народ, а не Расія.

— У Крамля няма кандыдатаў на выбарах у Беларусі.

Кандыдаты на выбарах у Беларусі ёсць у беларускага народа, — сказаў ён, адказваючы на меркаванне аб тым, што прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка падтрымліваецца Масквой.

Абвінавачванні ў адрас расійскіх кампаній з боку Мінска з'яўляюцца галаслоўнымі, інтарэсы эканамічных гігантаў знаходзяцца пад абаронай Расіі, заявіў Дзмітрый Пяскоў, піша ria.ru.

— Тут, безумоўна, павінна нейкая аргументацыя паследаваць, падобныя абвінавачванні ў адрас такіх паважаных міжнародных кампаній, безумоўна, яны не могуць быць галаслоўнымі, яны павінны падмацоўвацца нейкімі аргументамі, — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне журналістаў, як Масква рэагуе на заявы з Беларусі, што дзеяннямі прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі кіравалі з Масквы, у тым ліку з такіх буйных кампаній, як «Газпрам».

Ён адзначыў, што «інтарэсы расійскіх кампаній, тым больш нашых эканамічных гігантаў, вядома, заўсёды знаходзяцца пад абаронай расійскай дзяржавы».

— Гэта адзін з прыярытэтаў абароны нашых кампаній, якія працуюць у іншых краінах, у тым ліку і Беларусі, — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне аб тым, ці не турбуе Крэмль, што закранаюцца інтарэсы кампаніі, якая звязаная з Расіяй.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне аб працы паміж Масквой і Мінскам па гэтым пытанні, Пяскоў адзначыў, што паміж Масквой і Мінскам «ажыццяўляюцца рэгулярныя кантакты на рэгулярнай аснове»

КДК: Лялькаводы Бабарыкі — вялікія начальнікі «Газпрома», а можа, і вышэй 

Каментары16

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»11

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала прэстыжную амерыканскую прэмію1

Хочаце знізіць або падвысіць сваю агрэсіўнасць на 30%? Вось просты спосаб7

Прэзідэнт Сербіі прарочыць Украіне карэйскі сцэнарый1

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы10

У Гвінеі шымпанзэ скрала дзіця і забіла яго. Гэта выклікала бунт1

Сотні люксавых аўто стаяць у чарзе на мытні пад Мінскам7

«Белавія» прадае апошні канадскі самалёт са свайго авіяпарку3

«Гэтая краіна праходзіць праз пекла». Трамп сустрэўся з Зяленскім і пахваліўся добрымі адносінамі з Пуціным6

Жанчыну, якая змагалася з «педафільскім лобі», адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхбальніцу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»11

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →