Улада1010

Ідэолагі шантажуюць глыбоцкага ксяндза

На думку ідэолагаў Віцебшчыны, сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй, якія ладзіць ксёндз Юры Барок у Глыбокім, з’яўляюцца сходкамі апазіцыі.

На думку ідэолагаў Віцебшчыны, сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй, якія ладзіць ксёндз Юры Барок у Глыбокім, з’яўляюцца сходкамі апазіцыі.

«Уся гісторыя распачалася яшчэ ў лістападзе мінулага года. 2 лістапада, у Дзень памінання продкаў, я маліўся на глыбоцкіх могілках за памерлых, а таксама за ахвяраў фашызму і камунізму, за ўсіх ахвяраў несправядлівасці мінулых часоў, — кажа а. Юры Барок. — Праз некалькі дзён мяне выклікаў глыбоцкі ідэолаг Міхаіл Чарапкоўскі. Ён мяне абвінаваціў у скажэнні гісторыі, бо, на ягоную думку, нельга ставіць на адзін узровень ахвяраў фашызму і камунізму. Чыноўнік заявіў, што не варта нават казаць пра загінулых ад камуністычнай ідэалогіі, бо насамрэч нічога такога і не было. Я ў адказ заявіў, што ў мяне ёсць свае меркаванні на гэты конт – і нішто мне не замінае па‑свойму трактаваць гэтыя падзеі. На гэтым мы тады і разышліся».

На думку вікарыя, ягоная далейшая дзейнасць у парафіі выклікала незадавальненне ідэолагаў ужо іншага ўзроўня.

«Пазней быў зладжаны шэраг спатканняў з гісторыкамі, пісьменнікамі, журналістамі. Напрыклад, у касцёле была сустрэча з рэдактарам «Arche» Валерам Булгакавым, прэзентавалася кніга «Віня‑Пых», перакладзеная на беларускую мову Віталём Воранавым, які, дарэчы, нарадзіўся ў Глыбокім. Гэтыя сустрэчы былі менавіта гісторыка‑культурніцкага плану, пра палітыку там і не вялося, — зазначыў Юры Барок. — Але днямі ў Віцебску ў аблвыканкам выклікалі канцлера, дзе паведамілі, што абласны аддзел ідэалогіі атрымаў паперу з адпаведных структур з Мінску. У паперы былі пералічаныя ўсе, так бы мовіць, правіны Глыбоччыны, у тым ліку і сустрэчы з «няправільнымі» музыкамі, пісьменнікамі, гісторыкамі і журналістамі. Ідэолагі настойліва прапанавалі прыняць меры ў адносінах да мяне і маёй дзейнасці, інакш, паводле канцлера, дзяржавай будуць ужытыя іншыя рычагі ўздзеяння. У лісце таксама было ўзгадана, што мяне затрымлівалі ў Мінску на Дзень Волі ў 2008 годзе і аштрафавалі за ўдзел у акцыі. Не забыліся і пра тое, што я ўдзельнічаў ва ўстаноўчым з’ездзе «Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі».

Ксёндз Юры Барок расцэньвае дзеянні віцебскіх ідэолагаў як спробу запалохвання. «Лічу абсурдным і недарэчным, калі сустрэчы з творчымі людзьмі павінны ўзгадняцца па нейкіх ідэалагічных крытэрах», — падкрэсліў ён.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі9

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль Auchan адкрыты, скіньце грошай». Беларуска двойчы расчаравалася ў эмігрантах, якім дапамагала, але працягвае верыць людзям4

Апублікавалі рэйтынг самых маладых мільярдэраў свету

Праблема з некарэктнымі балансамі на картках узнікла ў шасці банкаў2

На Случчыне са стральбой затрымалі мужчыну, падазраванага ў выкраданні дзяўчыны

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве4

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі9

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць