Свет

Апублікавалі рэйтынг самых маладых мільярдэраў свету

Часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг самых маладых мільярдэраў свету за 2025 год. У спіс увайшлі прадпрымальнікі ва ўзросце да 40 гадоў. Усяго ў рэйтынгу налічваецца 71 чалавек, а сумарны аб’ём іх капіталу дасягае 218 мільярдаў долараў — гэта рэкордная лічба з 2021 года.

Самы багаты малады мільярдэр Эдвін Чэн. Фота: Forbes

Самымі маладымі мільярдэрамі сталі тры 22‑гадовыя сузаснавальнікі стартапу Mercor — амерыканцы Адарш Хірэмат, Брэндан Фудзі і Сур’я Мідха.

Кампанію, якая займаецца падборам персаналу з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, яны заснавалі два гады таму, а ў кастрычніку 2025 года яе ацанілі ў 10 мільярдаў даляраў. Кожны з маладых прадпрымальнікаў цяпер мае каля 2,2 мільярда даляраў, што робіць іх самымі маладымі мільярдэрамі ў свеце, якія сваё багацце зарабілі самастойна.

У цэлым большасць удзельнікаў рэйтынгу зарабілі свае грошы ў сферы высокіх тэхналогій, а таксама ў фінансах і інвестыцыях. Пры гэтым поспех прыходзіў не толькі дзякуючы штучнаму інтэлекту.

Самым багатым мільярдэрам ва ўзросце да 40 гадоў, які сам стварыў свой капітал, стаў 38‑гадовы амерыканец Эдвін Чэн — заснавальнік і генеральны дырэктар ШІ-стартапа Surge AI. Ягонае багацце ацэньваецца ў 18 мільярдаў даляраў.

Другое месца заняў 38‑гадовы Ван Нін, заснавальнік кітайскай кампаніі Pop Mart International Group, чый капітал складае каля 15,7 мільярда даляраў. У 2025 годзе кошт акцый Pop Mart значна вырас з-за павелічэння папулярнасці яе калекцыйных цацак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта ваеннай разведкі судзяць за тэрарызм і здраду дзяржаве. Што пра яго вядома?

Падпалкоўніка з факультэта ваеннай разведкі судзяць за тэрарызм і здраду дзяржаве. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду можа вярнуцца ў зборную Партугаліі

На Планернай гары ў Мінску пачалася вялікая будоўля1

Чалавек гадамі ходзіць па брытанскіх судах і патрабуе беларускага перакладчыка, хоць сам піша па-англійску3

Муравейка будзе аналізаваць сацсеткі і займацца зваротамі людзей

Памёр тата Змітра Дашкевіча5

Паўночная Карэя спыніла ядзерныя выпрабаванні шмат гадоў таму. Але пад зямлёй нешта працягваецца2

Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх13

Нейрасеткі вынайшлі салідарнасць: яны сабатуюць знішчэнне іншых нейрасетак, называючы гэта забойствам8

Ва Украіне ствараюць уласны аналаг Starlink5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта ваеннай разведкі судзяць за тэрарызм і здраду дзяржаве. Што пра яго вядома?

Падпалкоўніка з факультэта ваеннай разведкі судзяць за тэрарызм і здраду дзяржаве. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць