Грамадства

Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) таксама прызнаны палітвязнем

Фота «Радыё Свабода»

Блогера Зміцера Казлова (Шэры кот), у адносінах да якога заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным, паведамляе spring96.org.

Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў «справы Ціханоўскага».

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Зміцера Казлова і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Зміцер Казлоў быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» Арцёмам Чарняком і Міхаілам Бандарэнкам. На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і, адпаведна, мусіў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён і далей застаецца за кратамі. Вядома, што блогер пераведзены ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага.

Такім чынам, ужо 17 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных спраў па арт. 342 КК РБ. Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Няронскі, Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Зміцер Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гродне Зміцер Фурманаў, Вяргілій Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандр Арановіч, Уладзімір Навумік, Васіль Баброўскі, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга, Андрэй Новікаў, палітык Мікалай Статкевіч. 15 з іх прызнаныя палітычнымі зняволенымі. 

І гэта не ўлічваючы справу Віктара Бабарыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь9

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь9

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць