Улада

Ніжэй за плінтус

У Беларусі індэкс бізнес‑клімату апусціўся да рэкорднай адзнакі — мінус 15,8%.

У Беларусі індэкс бізнес‑клімату (ІБК), разлічаны Нацыянальным банкам у цэлым па галінах эканомікі, у лютым 2009 года знізіўся на 2,3% у параўнанні са студзенем — да мінус 15,8%.

Пра гэта паведамляецца ў маніторынгу прадпрыемстваў рэальнага сектара, падрыхтаваным Нацбанкам.

Індэкс бізнес‑клімату ўяўляе сабой інтэграваны паказчык ацэнак фактычнай і чаканай дынамікі вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) і попыту на прадукцыю (работы, паслугі).

Кан’юнктурны агляд, на аснове якога Нацбанкам быў разлічаны ІБК за люты, падрыхтаваны шляхам апытання кіраўнікоў 2.019 прадпрыемстваў прамысловасці, транспарту, будаўніцтва, гандлю і грамадскага харчавання. Значэнне індэкса ўказвае на тое, што колькасць кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія ацэньваюць наяўны стан і чаканыя змены бізнес‑клімату як станоўчыя, на 15,8% меншая за колькасць тых, хто канстатуе і чакае негатыўныя зрухі ў эканамічнай кан’юнктуры.

Паводле вынікаў лютага неспрыяльнай кан’юнктуру назвалі 67,3% кіраўнікоў прадпрыемстваў — удзельнікаў маніторынгу супраць 58,3% у студзені,

як спрыяльную яе ацанілі 30,1% (у студзені — 39,7%).

Павелічэнне ўдзельнай вагі прадпрыемстваў і арганізацый, якія назвалі эканамічную кан’юнктуру лютага неспрыяльнай, мела месца ў прамысловасці — да 77,4%, на транспарце — да 75,8%, у будаўніцтве — да 52,5%, у гандлі і грамадскім харчаванні — да 61,4%.

У студзені—лютым, паводле звестак маніторынгу прадпрыемстваў, назіраліся негатыўныя змены большасці паказчыкаў іх фінансава‑гаспадарчай дзейнасці.
Пагоршылася эканамічнае становішча многіх суб’ектаў гаспадарання. Фізічныя аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі, загрузка вытворчых магутнасцей, попыт, фізічныя аб’ёмы замоў на ўнутраным і знешніх рынках, чысты прыбытак, рэшткі грашовых сродкаў былі ніжэйшыя за ўзровень студзеня—лютага 2008 года, а фізічны аб’ём нерэалізаванай прадукцыі — вышэйшы.

Акрамя таго, у студзені—лютым 2009 года адзначаны больш высокі ўзровень пратэрмінаванай крэдыторскай і дэбіторскай запазычанасці. Названыя негатыўныя працэсы і з’явы ў значнай ступені абумоўлены ўплывам сусветнага крызісу на эканоміку краіны.

У разгледжаны перыяд гэтага года ўзмацніўся ўплыў на гаспадарчую дзейнасць прадпрыемстваў — удзельнікаў маніторынгу змен абменнага курсу беларускага рубля, рызык прадпрыемстваў (найперш эканамічных), попыту, умоў крэдытавання, а таксама пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці.

Як паведамлялася раней, на працягу другога паўгоддзя 2008 года адбывалася імклівае падзенне ІБК — з плюс 38,8% у чэрвені да мінус 14% у снежні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць