Выбары-2020

Стартавала ініцыятыва «Літара закону». Мэта — нагадаць уладам змест Канстытуцыі і правы выбарцаў

Стартавала ініцыятыва «Літара закону», яе аўтары выбралі 10 артыкулаў з беларускай Канстытуцыі, Выбарчага кодэкса і Крымінальнага кодэкса і зрабілі відэа, плакаты, вокладкі для Facebook, Instagram Stories і майкі.

Усе выявы даступныя ў двух колерах (чорным і белым) на рускай і беларускай мовах. Вы можаце бясплатна спампаваць іх і падтрымаць праект, распавёўшы сябрам у сацсетках і суседзям па пад'ездзе пра беларускія законы.

«Улетку 2020-га беларусы хочуць аднаго: каб выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прайшлі па законах Рэспублікі Беларусь. Гучыць парадаксальна, але нашу дзяржаву трэба пераконваць выконваць уласныя законы. Калі так, то давайце зробім гэта прыгожа і гучна. А калі не атрымаецца, то варта задумацца: ці з'яўляецца законнай ўлада, якая не выконвае законы сваёй краіны?», — звяртаюць увагу аўтары кампаніі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба21

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца Ціханоўскай паабяцаў дзейнічаць загадзя ў выпадку забароны расіянам турыстычных віз у ЕС37

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект2

Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?3

Колькі будзе каштаваць навучанне у беларускіх ВНУ ў новым навучальным годзе

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу6

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы5

У Беларусі ўжо +30°С

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка25

Палітвязень ажаніўся з каханай па перапісцы — развяліся праз два месяцы на волі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба21

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць