Усяго патроху55

Разлучаную каранавірусам пару шведа і расіянкі выратавала дзейная лютэранская кірха ў Гродне

Кранальнай гісторыяй са шчаслівым фіналам падзялілася «Камсамольская праўда». 

Расіянка Ксенія і яе выбраннік Крыстафер не бачыліся амаль чатыры месяцы. Іх першая сустрэча з пачатку пандэміі каранавіруса адбылася 11 ліпеня ў Беларусі.

Ксенія і яе выбраннік Крыстафер. Фота: асабісты архіў. 

— З Крыстаферам мы пазнаёміліся ў Тайландзе, дзе і я, і ён зімавалі. І вось гэтай зімой мы таксама адправіліся на зімоўку ў Тайланд, а ўвесь час жылі ў Швецыі. І планавалі ляцець у Швецыю разам 26 красавіка. Але Крыстаферу трэба было тэрмінова злятаць туды па працы, і ён вылецеў 26 сакавіка, а 8 красавіка павінен быў вярнуцца. Але не атрымалася: межы зачынілі, — распавядае «Камсамолцы» Ксенія.

З тых часоў дзяўчына чакала адкрыцця межаў, і як толькі Швецыя дазволіла ўязджаць на сваю тэрыторыю, Ксенія адразу ж купіла квіткі на самалёт.

— Палёт быў такі: Пхукет — Бангкок — Хельсінкі — Стакгольм. Але падчас пералётаў авіякампанія пасадзіла мяне на рэйс да Фінляндыі толькі з умовай куплі квітка да Мінска. Адтуль у мяне быў квіток да Стакгольма, але і там мне адмовілі ў пасадцы на рэйс са спасылкай на ўнутраныя правілы авіякампаніі, — кажа Ксенія.

У выніку, каб патрапіць у Швецыю, дзяўчыне трэба было стаць жонкай Крыстафера.

— Мы і планавалі распісацца ў красавіку па прылёце ў Швецыю. Але пандэмія ўсё перавярнула з ног на галаву, і нам давялося шукаць выйсце. Сустрэцца мы маглі толькі ў Беларусі, дзе няма каранціну. А каб Швецыя прызнала шлюб афіцыйным, нам трэба было абвянчацца ў лютэранскай кірсе. Задача была не з простых, — усміхаецца Ксенія.

Закаханым і праўда пашанцавала… у Беларусі ёсць толькі адна дзейная лютэранская царква — кірха знаходзіцца ў Гродне.

Вянчанне Крыстафера і Ксеніі ў кірсе ў Гродне. Фота: асабісты архіў. 

— На шчасце, пастар Уладзімір Татарнікаў адказаў на мой электронны ліст — яму таксама напісаў Крыстафер, які лютэранін, — і пагадзіўся нас абвянчаць. І мы купілі квіткі ў Мінск. Швецыя прызнае шлюбы, заключаныя ў лютэранскай царкве, афіцыйнымі. Але ўсё роўна трэба зрабіць сякія-такія працэдуры па легалізацыі ў Швецыі. А ўжо пасля трэба будзе легалізаваць наш шлюб і ў Расіі на падставе шведскіх дакументаў, — радуецца дзяўчына. 

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная21

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы Расія ўдарыла па Кіеўшчыне: 15 загінулых1

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай1

Сёння раніцай SpaceX сутыкнецца з Месяцам. Што будзе потым?5

Замест золата і медзі краіны Афрыкі робяць стаўку на дурніцы і апельсіны7

Грамадзяне Беларусі ўпершыню атрымалі статус бежанцаў у Ізраілі1

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

У Іспаніі ў камеры захоўвання супермаркета забыліся урну з прахам

Рэйн паставіў рэкорд абмялення за ўсю гісторыю назіранняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная21

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць