Свет77

Прэзідэнт Літвы прапанаваў план урэгулявання сітуацыі ў Беларусі

Гітанас Наўседа на пахаванні Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Фота Надзеі Бужан

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа на прэс-канферэнцыі 12 жніўня адрэагаваў на падзеі апошніх дзён у Беларусі. Ён прадставіў план з 3 пунктаў, які ўрэгуляваў бы сітуацыю ў суседняй краіне, піша Delfi.lt.

Кіраўнік краіны сказаў, што перад прэс-канферэнцыяй размаўляў з прэзідэнтам Латвіі.

«Я павінен канстатаваць, што сітуацыя ў Беларусі па-ранейшаму турбуе, па-ранейшаму ліецца кроў, людзей пераследуюць, журналістаў закрываюць у турмы. Мы як суседзі разам з іншымі краінамі рэгіёну шукаем спосабы вырашэння гэтага крызісу», — сказаў ён.

«Хачу прадставіць план з 3 пунктаў, які можа стаць прэлюдыяй для пасярэдніцтва прэзідэнтаў краін рэгіёна ў вырашэнні беларускага крызісу», — працягнуў кіраўнік краіны.

«Па-першае, дзяржаўныя органы ўлады павінны спыніць гвалт у дачыненні да сваіх грамадзян.

Па-другое, беларуская ўлада павінна адпусціць затрыманых, цяпер вядома пра тысячы затрыманых.

І трэці пункт — Беларусь павінна аднавіць дыялог з грамадзянскай супольнасцю», — сказаў Наўседа.

Ён заўважыў, што аснова для дыялогу — фарміраванне нацыянальнай рады з прадстаўнікоў улады і грамадзянскай супольнасці. «Гэта рада павінна заняцца пошукам рашэнняў і выхаду з крызісу», — сказаў Наўседа.

«Калі гэтыя пункты паслужаць пачатку дыскусіі, то разам са мной пасярэднічаць у вырашэнні гэтай сітуацыі пагодзяцца таксама прэзідэнты Латвіі і Польшчы», — працягнуў ён.

Наўседа сказаў, што праблему трэба вырашаць мірным шляхам, але ёсць і іншы шлях. «Думаю, мы так павінны дзейнічаць — пачаць са спосабу пошуку рашэння мірным шляхам і імкнуцца вырашыць праблему найменш балючым спосабам.

Але калі гэтая ініцыятыва не будзе прынятая, вядома ж, можа быць так, што застануцца іншыя альтэрнатывы, пра якія зараз гавораць і ў Літве, і ў ЕС.

Я кажу ў тым ліку і пра санкцыі — як на ўзроўні ЕС, так і пра нацыянальныя», — працягнуў прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў першую чаргу прапануецца мірнае вырашэнне праблемы. Калі спатрэбіцца, потым пяройдуць да іншых.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце18

Вайнаудакладнена, дапоўнена18

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

П'яны 24‑гадовы хлопец пасля фестывалю ў Ваўкавыску напаў на міліцыянтаў

Святлана Ціханоўская сустракаецца з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі12

Былая супрацоўніца пратакола Лукашэнкі Дар'я Шманай стала кіраўніцай таямнічай беларускай арганізацыі ў Маскве19

Мінчанка сустрэла ў Лошыцы дарослага бабра6

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?6

На продаж выстаўлены модны бізнэс-цэнтр D16 — той, каля якога з зямлі вырастае рука. Цана ўражвае2

«What Now, Mr. Wolf?». Культавая кніга Евы Вежнавец выйшла па-англійску2

«Я ратую тваю дупу». Трамп вылаяўся на Нетаньяху за намер атакаваць Бейрут5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце18

Вайнаудакладнена, дапоўнена18

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць