Ад 25 работнікаў ММЗ патрабуюць пісаць тлумачэнні, чаму яны сёння не былі на працы
Гэтыя работнікі сёніня раніцай прыйшлі да прахадной МТЗ і стаялі там разам з іншымі рабочымі прыкладна гадзіну, пакуль не з'явіўся АМАП і не адагнаў людзей ад прахадной, паведамляе Радыё Свабода.
Пра гэта паведаміў работнік завода Андрусь Комлік-Ямацін. З ягоных словаў, каля МТЗ разам з людзьмі, якія прыйшлі падтрымаць страйк рабочых, было каля 500 чалавек, некаторых затрымаў АМАП.
Тэлефон лідара страйкама МТЗ Сяргея Дылеўскага недасяжны.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары