Інтэрнэт і СМІ2121

З радыё «Сталіца» звольніліся дзве траціны работнікаў на чале з дырэктарам

На беларускамоўным радыё «Сталіцы» працавала 18 работнікаў. 12 з іх звольніліся.

«Учора забралі працоўныя кніжкі. На радыё засталіся тыя, хто ў адпачынку ці ў дэкрэце, — расказаў «Нашай Ніве» Алег Міхалевіч, цяпер ужо былы кіраўнік «Сталіцы». — Звальняліся па ўзаемнай згодзе. Застацца не прымушалі і не ўгаворвалі».

Алег Міхалевіч

Прычынай масавага звальнення Міхалевіч называе апошнія падзеі ў краіне.

«Жудасныя падзеі прымусілі нас зрабіць такі выбар. Наша станцыя — музычна-інфармацыйная, работнікі проста не маглі ўключаць мікрафон, працаваць і забаўляць людзей, калі ў краіне такое адбываецца. І псіхічна, і маральна вельмі цяжка: жадаць добрага ранку і быць у добрым настроі ў такі час.

Дзяўчаты казалі мне: не зможам і слова сказаць, проста ўключым мікрафон і будзем плакаць.

У маім доме былі суседзі, якія пацярпелі ад сілавікоў. І было цяжка штодня сустракаць чалавека і глядзець яму ў вочы. Бо людзі ж ведаюць, што я працую на дзяржаўным СМІ,

— распавёў Алег Міхалевіч. — Таму на радыёстанцыі мы падрыхтавалі зварот, з якім хацелі звярнуцца да нашых слухачоў. Хацелі пачаць расказваць навіны з двух бакоў, але нам не дазволілі гэта зрабіць. Сказалі: вы дзяржаўнае радыё, патрэбна з аднаго боку расказваць. Дый вы музычная станцыя. Маўляў, для каментараў і палітыкі ёсць іншыя радыёстанцыі».

Міхалевіч кажа, што калектыў прымаў удзел і ў шэсцях у падтрымку пераменаў, работнікі «Сталіцы» падтрымлівалі ля БТ тэлевізійшчыкаў, якія баставалі.

Цяпер жа людзі сышлі ў нікуды, як і 54-гадовы Міхалевіч.

«Пакуль новай працы няма. Хачу крыху прыйсці ў сябе, адпачыць, прывесці ў парадак думкі, бо два тыдні амаль не спаў. А наконт прапаноў: людзі пішуць, падтрымліваюць, абяцаюць дапамагчы з пошукам працы», — кажа Алег Міхалевіч.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну5

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

Папа Леў асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў барселонскім храме Святога Сямейства роўна праз 100 гадоў пасля смерці Гаўдзі1

Што колер вашых валасоў можа сказаць пра ваша здароўе

Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах8

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі3

Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем17

Якія прадуктовыя сеткі з'явіліся і зніклі ў Беларусі ў апошнія гады? Такіх нямала2

«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа29

Расія будуе каля межаў з Нарвегіяй, Фінляндыяй і краінамі Балтыі вайсковыя базы на 115 тысяч салдат7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну5

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць