Кіраўнік БПЦ заклікаў да саборнай малітвы за Беларусь ва ўсіх храмах па нядзелях
Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы епіскап Веніямін звярнуўся з просьбай узнесці 6 верасня ва ўсіх храмах і манастырах краіны саборную малітву за Беларусь.
«Дарагія Уладыкі! У найбліжэйшы нядзельны дзень, 6 верасня, … прашу ўсіх вас заклікаць духавенства і паству епархій зноў узнесці ў храмах і манастырах саборную малітву аб Айчыне нашай», — звярнуўся ён да кіраўнікоў усіх дыяцэзій. Поўны тэкст звароту апублікаваны на афіцыйным сайце БПЦ.
Веніямін прапанаваў праводзіць саборную малітву кожную нядзелю, «пакуль ізноў не вернецца ў нашу Айчыну спакой і мір». У гарадскіх храмах малебны спевы з канонам і акафістам будзе здзяйсняцца ў 17:00, а ў сельскіх прыходах — адразу пасля заканчэння літургіі.
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары