Ратавальнікі Гомельскай вобласці ліквідуюць буйны лясны пажар у Лельчыцкім раёне.
Як паведамілі БелаПАН у абласным упраўленні МНС, з вечара 27 красавіка агнём пашкоджана ўжо 520 гектараў лесу. На тушэнні працуюць трактары і аўтацыстэрны, задзейнічана авіяцыя. З борта верталёта Мі‑8 праведзена 40 скідаў вады.
З‑за сухога надвор’я і ветру пажар пакуль не атрымоўваецца патушыць, на гэты час агонь лакалізаваны, на плошчы два гектары гараць асобныя ачагі лесу.
Населеныя пункты ад стыхіі значна не пацярпелі. У МНС дадалі, што лясны пажар прыйшоў у Гомельскую вобласць з Украіны.
Каментары