Грамадства11

Ніна Багінская патлумачыла, чаму не карыстаецца ўвогуле ніякімі гаджэтамі

Ніна Багінская. Фота Надзеі Бужан

Звязацца з Нінай Багінскай магчыма выключна па хатнім тэлефоне ці выпадкова сустрэўшы яе ў горадзе. Мабільнікі яна не прызнае, як і камп’ютары, і тэлевізары. Чаму — яна распавяла ў спецвыпуску «Ток».

— Я чалавек сталага ўзросту, але з маладосці не люблю тэхніку. Я ўсё ж не тое што гуманітарый, а больш натураліст. Я люблю заалогію, батаніку, любіла і астраномію ў школе. І таму калі з’явіліся вось гэтыя ўсе тэхнічныя прыстасаванні, то я не хачу размаўляць па іх. Бо гэта трэба з сабой насіць. А я з узростам стала яшчэ не вельмі добра бачыць. І мне складана гэта ўспрымаць яшчэ таму, што гэта ўсё ж тэхніка: дзе куды націскаць гэтыя кнопкі. Ну не люблю я тэхніку і націскаючы кнопкі, нават калі навучуся, магу іх блытаць. У мяне рукі добра шыюць, а не націскаюць гэтыя кнопкі. Ну і зрок, канечне, кепскі.

Нават «Малады Фронт» хацеў мне падарыць мабільнік. Бо калі мяне сталі арыштоўваць, я не магла з імі звязацца, яны не ведалі, дзе прапала Багінская, бо пачаліся ўжо рэпрэсіі. Андрусь Кім, «Малады Фронт», прынёс мне да Чырвонага касцёла, там былі пэўныя акцыі, гэты мабільнік праз сваю маму Таццяну Кім. Мама падыходзіць і кажа: «Вось Ніна, вам мабільнік «Малады Фронт» падарыў». Я маю гонар, паважаю «Малады Фронт», але сказала: «Таццяна, я не хачу мець мабільнік, скажы Андрусю, няхай ён сваёй дзяўчыне падорыць, калі яна ў яго ёсць». Так я і не ўзяла. 

А цяпер мая дачка баіцца за мяне ў сувязі з маёй старасцю, што губляць прытомнасць пачала. Сказала: «Нашто? Страта прытомнасці мне не страшная. Нават калі я памру, страціўшы прытомнасць — гэта лепшая смерць, чым ляжаць гадамі з пролежнямі, са склерозам, не ўмеючы есці. Гэта пакуты і для гэтага чалавека, і для яго сямейнікаў. Я не хачу быць ляжачай хворай».

Каментары1

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць