Грамадства22

У Рэчыцы за ўдзел у акцыі судзілі 79-гадовую жанчыну, якая была ў нацысцкай турме

Калі Зінаідзе Крывіцкай быў годзік, яна трапіла разам з маці ў нацысцкую турму за тое, што яе тата быў партызан. Сёньня 79-гадовую жанчыну судзілі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў Рэчыцы, піша Радыё Свабода.

Зінаіда Крывіцкая ўпершыню за 79 гадоў трапіла пад судовы перасьлед. 30 жніўня яна з кветкамі ішла ў калёне пратэстоўцаў па Рэчыцы. Міліцыя расцаніла гэта так: «Актыўна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным вулічным шэсьці і мітынгу з мэтай выражэньня свайго пратэсту па факце несумленнага правядзеньня выбараў».

На судзе Зінаіда Іванаўна зазначыла, што ніколі не галасавала за Аляксандра Лукашэнку і ўпершыню за 26 гадоў займела магчымасьць выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю.

«А дзе я яе магу выказаць, як не на вуліцы?», — заўважыла пэнсіянэрка.

Яна не адмаўляла, што ішла з кветкамі ў калёне, але не прызнала сябе вінаватай, бо лічыць, што мае права выказваць сваю грамадзянскую пазыцыю

Суд прызнаў яе вінаватай паводле артыкулу 23.34 КААП і пакараў папярэджаньнем з заўвагай, што наступным разам, калі Зінаіда Іванаўна будзе ўдзельнічаць у мітынгу, на папярэджаньне не давядзецца разьлічваць.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве24

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Былога ветэрынара з Барысава пакусаў бяздомны сабака, але да дактароў мужчына не пайшоў6

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве24

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць