Грамадства77

Суд апраўдаў глуханямога, які «гучна выкрыкваў лозунгі»

Суд Чыгуначнага раёну Гомля 16 верасьня апраўдаў 23-гадовага Аляксандра, інваліда па слыху. Па вэрсіі міліцыі, ён «актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу, гучна выкрыкваў лёзунгі», піша Свабода.

Суд палічыў віну Аляксандра недаказанай.

Пра затрыманьне і суд расказала маці Аляксандра — сам ён гаворыць мала і блага.

Маладога чалавека затрымаў і зьбіў АМАП яшчэ 12 жніўня.

«Саша сядзеў на прыпынку, чакаў аўтобуса. Прыехаў аўтобус, і разам зь ім — аўтазак. Саша ўжо ўваходзіў у аўтобус, як яго адтуль выхапілі амапаўцы і пацягнулі ў аўтазак. Ён паказваў на слыхавы апарат, што ня чуе, спрабаваў нешта хоць патлумачыць, але яго пачалі біць — па нагах, па ілбе… Потым былі сінякі, і на сьпіне таксама», — кажа маці.

У той вечар тэлефон Сашы быў недасяжны, маці спалохалася і пачала яго шукаць. Знайшла ў Чыгуначным РАУС.

«Потым Саша расказаў, што яго ставілі ў аўтазаку на калені. Не дазвалялі падымаць галаву, калі паклалі тварам долу ў РАУС. А яго нельга біць! У яго сэрца хворае, зрок благі і слых. Ён рэшту слыху можа страціць, калі яго ўдарыць», — кажа маці.

Яна расказвае, што моцна перахвалявалася ў той вечар і ноч.

«Плакала ў РАУС, на каленях амаль прасіла, каб яго адпусьцілі, бо ён жа безь перакладчыка не разумее нічога. Яны ня мелі права яго дапытваць. Дый што ён мог сказаць, калі блага гаворыць — толькі я яго разумею?!» — кажа жыхарка Гомля.

Са скаргамі ў Сьледчы камітэт ці міліцыю яна не зьвярталася: «Мне тады не да таго было».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка14

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Усе навіны →
Усе навіны

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае7

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

На фронце знайшлі загінулым 25‑гадовага беларуса з пазыўным «Дэкан»6

Расія рэкорднымі тэмпамі прадае золата, а Польшча за апошнія гады купіла яго найбольш за ўсіх у Еўропе10

Заснавальнік партала Realt.by прадае дом за $3 мільёны9

Як выглядае элітны клубны квартал нулявых у Мінску2

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка14

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць