Спорт55

Беларусь — Нарвегія — 3:2

Зборная Беларусі па хакеі правяла першы матч на другім этапе чэмпіянату свету.

Зборная Беларусі па хакеі правяла першы матч на другім этапе чэмпіянату свету.
Яе супернікам была нацыянальная каманда Нарвегіі, якая заняла трэцяе месца ў групе «D». Дарэчы, гульня ў Клатэне пабіла рэкорд самай нізкай наведвальнасці на гэтым першынстве.

І хоць букмекеры адназначна ставілі на перамогу нашых хлопцаў (каафіцыент на выйгрыш беларусаў складаў 1,4 да 1, нарвежцаў — 5,2 да 1), гульня выдалася вельмі цяжкай.
Між іншым, сёлета гэта ўжо не першая гульня каманд. Напярэдадні чэмпіянату ў французскім Грэноблі беларусы прайгралі супернікам — 4:6, ужо тады варта было насцярожыцца.

Сёння асабліва правальным для нас аказаўся першы перыяд. Ужо на сёмай хвіліне Патрык Торэсэн выкарыстаў няўдалы пачатак атакі брамнікам Андрэем Мезінам — 0:1. Скандынавы яшчэ некалькі разоў маглі запаліць чырвонае святло за нашымі варотамі, але наступнымі разамі Мезін быў бездакорны.

Затое лік нарвежцам атрымалася падвоіць у другім перыядзе. Колькасную перавагу рэалізаваў Матс Труг. Добра што амаль адразу беларусы змаглі адну шайбу адыграць, намаганнямі Аляксея Ўгарава.

Ужо ў трэцім перыядзе нашым атрымалася прыбраць гульні да сваіх рук. У самым пачатку апошняй трэці Міхаіл Грабоўскі ўдала выкаціўся на пятачок і лік зраўняў — 2:2. У далейшым абедзве каманды маглі выявіць пераможцу яшчэ ў асноўны час, але зноў спатрэбіўся овертайм.

І калі ўжо, здавалася, гульня абавязкова скончыцца ў серыі булітаў, наш самы дасведчаны абаронца Руслан Салей, за 25 секунд да сірэны, змог прапіхнуць шайбу ў нарвежскую браму — 3:2.

Найлепшым гульцом матчу ў складзе нашай зборнай быў прызнаны Аляксей Калюжны, на рахунку якога дзве галявыя перадачы. Такім чынам, беларусы ў гульні набралі два пункты, а нарвежцы — адзін.

Турнірная табліца ў нашай групе выглядае наступным чынам: Канада, Фінляндыя — па 6 пунктаў (2 гульні), Беларусь — 4 (3), Чэхія — 3 (2), Славакія — 1(2), Нарвегія — 1 (3).

Сёння вечарам у нашай групе сустрэнуцца Канада — Чэхія. Нашы наступную гульню правядуць 2 траўня з фінамі. Пачатак а 21:15.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба8

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране60

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба8

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць