Улада33

Пракаповіч хоча перамагчы крызіс грандыёзным будаўніцтвам

У прыватнасці, мяркуецца адрадзіць жыллёва-будаўнічыя кааператывы.

У прыватнасці, мяркуецца адрадзіць жыллёва-будаўнічыя кааператывы.

Нацбанк падводзіў вынікі дзейнасці за першыя чатыры месяцы гэтага году. Пракаповіч пачаў з негатыву. Ён канстатаваў зніжэнне экспарту беларускай прадукцыі і змяншэнне валютнай выручкі – на 40 і 45 працэнтаў адпаведна за чатыры месяцы гэтага году ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Запаволіўся і рост ВУП – 101 працэнт супраць 111 леташніх.

Што да беларускага рубля, то Нацбанк цвердзіць пра яго стабільнасць.

Курс нашага рубля да валютнага кошыку склаў 960 рублёў, што ў студзені, што ў красавіку.

Калідор вагання кошту кошыку замежных валютаў пераглядаць не плануецца, прынамсі ў другім квартале. «Мы не прымаем парадаў [МВФ] павялічыць дэвальвацыю і пашырыць калідор ваганняў курса да 10‑15 працэнтаў», — сказаў кіраўнік Нацбанку.

Адзін з сёлетніх прыярытэтаў працы Нацбанку – жыллё. Цяпер

Нацбанк рыхтуе праграму спрыяння будаўніцтву жытла, якая будзе пададзеная на разгляд Лукашэнку.
Сярод прапановаў – палепшыць умовы для льготнага крэдытавання.

Для жыхароў буйных гарадоў, што чакаюць кватэры ў чарзе, плануецца павялічыць тэрміны выдачы ільготных крэдытаў да 30 год, а жыхарам невялікіх мястэчак знізіць працэнтныя стаўкі па льготным крэдытаванні з 3% да 1%.

Пётр Пракоповіч таксама прапануе вярнуцца да савецкіх формаў жыллёва‑будаўнічых каааператываў.

«Мы вернемся ў савецкі час, калі прадпрыемствы стваралі жыллёва‑будаўнічыя кааператывы і калектывы індывідуальных забудоўшчыкаў і будавалі жыллё з удзелам сваіх работнікаў, тых, якія і атрымлівалі кватэры ў гэтых дамах», — сказаў Пракаповіч.

Пракаповіч дапусціў, што ўвосень крэдыты могуць стаць таннейшымі.

У трэцім квартале магчымае зніжэнне стаўкі рэфінсавання пры той ўмове, што сярэднямесячная інфляцыя не перавысіць адзін працэнт.
Пакуль жа банкам загадана зніжаць стаўкі па валютных дэпазітах — да 1 чэрвеня да 8 %. Гэта дазволіць знізіць і крэдытаванне ў замежнай валюце. Датычна дэпазітаў у беларускіх рублях ніякіх абмежаванняў няма.

Кіраўнік Нацбанку лічыць, што ЗША і Расія ў адрозненні ад Беларусі «могуць дазволіць сябе жартаваць з эканомікай». «Злучаныя Штаты могуць надрукаваць даляры і аддаць усім, вам і нам, мы схопім і будзем на іх працаваць. Расія можа прадаць нафту і газ, калі цэны падвысяцца ды вырашыць свае праблемы. А мы не павінны дапусціць крызісных з’яў», — сказаў Пракаповіч.

Каментары3

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць