Улада1313

Галадоўка Аўтуховіча

ў знак салідарнасці з ваўкавыскім прадпрымальнікам Міколам Аўтуховічам, які за кратамі адмаўляецца ўжываць ежу ўжо трэці тыдзень.

4 траўня бестэрміновую галадоўку салідарнасці абвясцілі трынаццаць палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і моладзевых лідэраў. Патрабаванне — вызваліць з‑за кратаў ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча і двух ягоных паплечнікаў (Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі), а таксама рэабілітацыя ўсіх палітвязняў.

Галадоўку абвясцілі прадпрымальнікі Алесь Макаеў і Сяргей Парсюкевіч, моладзевы актывіст Андрэй Кім, экс‑кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, палітыкі Мікола Статкевіч, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Скрабец, Вячаслаў Сіўчык, Міхаіл Марыніч, , актывісты «Маладога фронту» Наста Палажанка, Андрэй Цянюта, Мікола Дземідзенка, Арцём Дубскі.

Ва ўправе Партыі БНФ увесь час будуць знаходзіцца чацвёра апошніх. Лявон Баршчэўскі таксама паабяцаў першы дзень прабыць разам з «маладафронтаўцамі». Ініцыятары галадоўкі спадзяюцца, што з часам да акцыі далучацца і іншыя ўдзельнікі.

Былы палітвязень Аляксандр Казулін, які галадаў у турме блізу пяцідзесяці дзён, зазначыў:

«Ужо мінула дастаткова шмат дзён з таго моманту, як Мікола Аўтуховіч адмовіўся ад ужывання ежы. Сёння ўжо можна гаварыць, што гэта не проста галадоўка, а ахвяраванне жыццём.
У такой сітуацыі мы абавязаны праявіць сваю салідарнасць. Кожны з нас прагаладае колькі зможа, тыдзень ці два. Але будуць і такія, што будуць галадаць па месяцу і больш. Спадзяюся, што да нас далучыцца шмат грамадзянаў».

Аляксандр Казулін заўтра ад’язджае ў Прагу на саміт «Усходняга партнёрства». Ён будзе ў Чэхіі даносіць да еўрапейскіх палітыкаў праблему з палітвязнямі ў Беларусі.

Андрэй Кім зазначае, што на цяперашні момант гаворка вядзецца пра жыццё Аўтуховіча. І наступнай акцыі салідарнасці 16‑га чысла ён можа проста не дачакацца. Хлопец заклікаў усіх неабыякавых кожны вечар выходзіць на Кастрычніцкую плошчу, каб таксама выказаць сваю салідарнасць з арыштаванымі.

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі заклікаў пачаць збор сродкаў для падтрымкі палітвязняў. Ён папрасіў людзей прыносіць грошы на Ўправу, пасля чаго яны будуць перададзеныя сем’ям зняволеных.
«Я разумею, што гэтай галадоўкай Лукашэнку мы нічога не дакажам, але не магу сказаць «не рабіце», бо разумею, што гэта справядлівая справа», — зазначыў Л.Баршчэўскі.

На думку Аляксандра Казуліна, найважнейшай задачай у гэтай акцыі з’яўляецца тое, каб паказаць свету, што палітвязні ў Беларусі не зніклі, а яны па‑ранейшаму сядзяць у турмах і ахвяруюць сваім жыццём.

Каментары13

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране41

Светабнаўляецца41

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

У Мінску шукаюць супрацоўніка на заробак 19 000 рублёў6

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы26

Беларусы размятаюць квіткі на канцэрты зумера Вані Дзмітрыенкі з Краснаярска не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране41

Светабнаўляецца41

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць