Грамадства11

З БНТУ адлічылі студэнта пятага курса, актыўнага ўдзельніка пратэстаў. Ён з'ехаў ва Украіну

Арцемію Супрановічу 21 год. У БНТУ ён вучыўся на пятым курсе архітэктурнага факультэта. Але 28 верасня студэнта адлічылі з універсітэта. Афіцыйна — «за сістэматычнае паўторнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і невыкананне абавязкаў навучэнца» — такі каментар далі «Нашай Ніве» ў прэс-службе БНТУ.

Але ў Арцемія іншы погляд на сітуацыю: хлопец лічыць, што быў адлічаны праз сваю актыўную пазіцыю і ўдзел у мірных акцыях ва ўніверсітэце.

«Мне сказалі, што афіцыйна я адлічаны праз пропуск заняткаў, — расказаў «Нашай Ніве» Арцемій. — Па статуце універсітэта толькі за такое парушэнне яны могуць адлічыць. Вось і знайшлі, за што зачапіцца.

Безумоўна, прычыны былі іншыя. Ад пачатку верасня, як мы пачалі «актыўнічаць», да нас з'явіліся пытанні з боку рэктарата. Акцыі, чаты, сходы, петыцыі — усё гэта злавала адміністрацыю, і яны не маглі на гэта ўплываць».

Арцемій расказвае, што ён сапраўды неідэальны студэнт, але адзначае, што заняткаў прапусціў не так шмат. Адной з заўваг, лічыць хлопец, стала яго паездка дадому ў суботу, калі стаяла пара ва ўніверсітэце.

«Я родам не з Мінска. У суботу, бывала, ездзіў дадому ў Вілейку, а ў мяне ў гэты час стаяла пара. І часам я сапраўды мог яе прапусціць.

Але ў нас ёсць студэнты, якія да гэтага часу не здалі сесію ці не пачалі хадзіць на пары — і іх не адлічваюць. Таму словы рэктарата, што яны ставяцца да ўсіх аднолькава, у гэтым выпадку не маюць вагі».

Арцемій распавядае, што перад адлічэннем яго знаёмілі з двума заўвагамі ў яго бок. 28 верасня, калі хлопца ўсё ж адлічылі, ён быў ужо не на тэрыторыі Беларусі.

«У мэтах бяспекі я з'ехаў ва Украіну. Безумоўна, ва ўніверсітэце мяне папярэджвалі, казалі, што нашы студэнцкія акцыі незаконныя. Вось толькі ўсё, што мы робім, — у рамках Канстытуцыі.

Паўтара года я быў старшынёй прафкама у сябе на факультэце. З «актыву», магчыма, я быў самым старэйшым і самай прыкметнай асобай для рэктарата. Але яны не толькі да мяне так перадузята ставяцца. Ёсць некалькі студэнтаў, якія за гэты навучальны год атрымалі ўжо па пары вымоў.

Арцемій кажа, што да адлічэння быў гатовы: разумеў, што рана ці позна гэта здарыцца.

«Кіраўніцтва ўніверсітэта не хоча разумець, чаму студэнты чымсьці незадаволеныя і выходзяць да яго з пытаннямі. Яны хочуць усіх запалохаць адлічэннямі, вымовамі, штодзённымі загадамі і забаронамі на ўсё, што можна прыдумаць».

Каментары1

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?3

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →