Грамадства99

«Самі не можам усвядоміць, што гэта адбылося». З Ліліі Уласавай знялі ўсе абмежаванні

23 кастрычніка адменены хатні арышт у дачыненні да юрыста і медыятара Ліліі Уласавай, якая на мінулым тыдні была вызвалена з СІЗА. Як паведаміў Tut.by яе муж, з Ліліі знялі ўсе абмежаванні. Гэта значыць, што Лілія Уладзіміраўна можа свабодна перасоўвацца, мець стасункі з роднымі, калегамі і сябрамі. Пры гэтым Лілія Уласава застаецца ў статусе абвінавачванай. У найбліжэйшы час яна будзе вырашаць праблемы са здароўем, якое падарвала за час знаходжання ў ізалятары.

— Мы самі не можам усвядоміць, што гэта адбылося, — кажа муж Ліліі Уласавай Уладзімір Іскарцаў на пытанне, як яны ўспрынялі рашэнне следства аб адмене хатняга арышту. — Паўтара месяца знаходжання ў СІЗА паказалі, што спадзявацца не даводзіцца, але ўсё ж розум перамог. Спадзяёмся, што ён пераможа і ў дачыненні да іншых затрыманых.

31 жніўня Уласаву выклікалі ў Цэнтральнае РУУС Мінска па факце ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У той жа дзень яе затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у яе доме правялі ператрус. Пазней стала вядома, што ў дачыненні да Ліліі Уладзіміраўны заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў).

Лілія Уласава ўтрымлівалася ў СІЗА № 1 на Валадарскага, яна была адной з удзельніц сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ 10 кастрычніка. Праз тыдзень яе вызвалілі з ізалятара пад хатні арышт. Сёння, 23 кастрычніка, следствам прынята рашэнне аб адмене меры стрымання.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць