Грамадства44

63-гадовая жанчына, якая правяла 18 сутак у ІЧУ, стала падазраванай па крымінальнай справе аб беспарадках

У дачыненні да 63-гадовай пенсіянеркі Алены Гнаук, якая на мінулым тыдні выйшла пасля 18 сутак у ізалятары часовага ўтрымання, распачалі крымінальную справу. Пра гэта паведаміла Tut.by яе дачка Аляксандра. Па словах сваякоў, пенсіянерка праходзіць падазраванай па артыкуле за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (342 КК РБ).

Што канкрэтна ставіцца ў віну Алене Пятроўне, невядома: яе адвакат з ім яшчэ не сустракаўся.

Дачка затрыманай Аляксандра лічыць, што падставай для крымінальнага пераследу маглі паслужыць падзеі 13 верасня. У нядзелю дэманстранты вадзілі карагоды на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Разганялі людзей вадамётам. Паводле звестак на канец верасня, па гэтым факце было заведзена20 крымінальных спраў.

Па каментар Tut.by звярнуўся да афіцыйнага прадстаўніка СК па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Іванюка. На момант публікацыі адказу ад яго мы так і не атрымалі.

Зараз Алена Пятроўна зноў у ІЧУ. Яе затрымалі ў нядзелю, 25 кастрычніка, каля Цэнтральнага ўнівермага. У сераду яе чарговым разам будуць судзіць паводле арт 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, паведаміла TUT.BY Аляксандра.

Алену Гнаук судзілі ўжо пяць разоў. Спачатку яна адбыла 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве — нядзельным маршы 4 кастрычніка. Тэрмін гэтага заключэння скончыўся 19 кастрычніка. Прычым пакуль Алена была ў ІЧУ, яе судзілі яшчэ два разы, але кожны раз справу адпраўлялі на дапрацоўку.

Пасля арышту на волю яна не выйшла: у той жа дзень Гнаук судзілі чацвёрты раз — ужо за марш 30 жніўня. Справу зноў адправілі на дапрацоўку — і адразу пасля суда Гнаук ўзялі пад варту яшчэ раз. 22 кастрычніка, на пятым судзе, Алену Пятроўну нарэшце аштрафавалі на 30 базавых (810 рублёў) і адпусцілі дадому.

Каментары4

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

«Кубракоў — малайчына!». Лукашэнка пахваліў дзейнасць міліцыі падчас нападу ў Смалявіцкім раёне3

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест25

Гэтай ноччу тэмпература апускалася да 27 градусаў

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць