Грамадства1111

Павел Латушка заявіў пра стварэнне Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання

Экс-дырэктар Купалаўскага тэатра, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка разам з прадстаўнікамі дэмакратычных палітычных сіл Беларусі абвясціў пра стварэнне Народнага антыкрызіснага кіравання (НАК).

Як патлумачыў у сваім відэазвароце Латушка, у той час як Каардынацыйная рада створана для правядзення перамоваў, НАК будзе органам, які забяспечвае дасягненне мэтаў — пачатку перамоваў і стабільнасці ў краіне ў момант пераходу ўлады да дэмакратычных сіл. Орган таксама будзе вырашаць задачы, якія стаяць перад краінай з моманту сыходу экс-прэзідэнта да новых выбараў і пераходу ўлады да новага ўрада.

— Усе, хто працаваў у штабах кандыдатаў у прэзідэнты, хто дапамагаў у якасці валанцёраў, усе, хто выходзіць кожны тыдзень на вуліцы Беларусі, усе, хто далучыўся да страйкаў, усе, хто перастаў выконваць загады або звольніўся, усе, хто пацярпеў за сваю пазіцыю, трапіў у СІЗА, на «суткі», пазбавіўся бізнэсу, працы — мы ўсё зрабілі ў гэтым годзе здавалася б немагчымае. Настаў час рухацца далей. Улада чарговым разам праігнаравала патрабаванні народа вызваліць палітвязняў, спыніць гвалт, пакараць вінаватых, прызначыць новыя выбары. На вуліцах зноў стральба і выбухі, параненыя мірныя дэманстранты, сотні затрыманых — гэта адказ на прапанову дыялогу па-за межамі СІЗА, — заявіў Латушка.

Ён дадаў, што беларускія ўлады — банкруты, і беларусы самі ведаюць, як выйсці з палітычнага і эканамічнага крызісу і прававога дэфолту, таму прынята рашэнне стварыць Народнае антыкрызіснае кіраванне.

— Беларусам патрэбныя дзеянні па выхаду з крызісу. Наша каманда ў дапамогу штабу нацыянальнага лідара і КР выступае з канкрэтнымі прапановамі: як ліквідаваць прычыны крызісу, дамагчыся пачатку перамоваў, выправіць сітуацыю ў эканоміцы, аднавіць законнасць і іншыя. Для гэтага мы фарміруем каманду спецыялістаў, адказных за распрацоўку і выкананне гэтых планаў, — дадаў Латушка.

Да Народнага антыкрызіснага кіравання могуць далучыцца ўсе ахвотныя.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ3

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА3

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

У цэнтры Мінска за два мільёны даляраў прадаецца кватэра ў яшчэ не пабудаваным доме1

Ёсць толькі 10 райцэнтраў, дзе насельніцтва вырасла нягледзячы ні на што. Лідар традыцыйны4

Тысячы нелегальных мігрантаў з Беларусі апынаюцца ў Германіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ3

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць