Улада77

Лукашэнка пра магчымае навучанне студэнтаў у Польшчы: Мазгі там прамыюць і падкінуць нам як пятую калону

«Вельмі важнае пытанне — бяспека студэнтаў. Мы ўсе зараз: вось, студэнты такія-сякія і іншае. Але трэба ж разумець, што там ёсць 10-15 чалавек… А астатнія нармальныя людзі. Мы ж былі студэнтамі. Адзін пайшоў, а іншыя ідуць, думаюць: ну як застацца — штрэйкбрэхерамі назавуць, адшчапенцамі, здраднікамі. Ну і ідуць натоўпам», — сказаў сёння Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка таксама пракаментаваў намер некаторых студэнтаў з'ехаць вучыцца за мяжу. «Нехта хоча паехаць за мяжу вучыцца. Абвяшчаюць там палякі, літоўцы і іншыя. Не пытанне. Заўтра выпішам квіткі, хай едуць. Але толькі ў Лінгвістычным універсітэце вучаць замежным мовам. Паверце, у Польшчы, Чэхіі і нават у Літве людзей, якія ўмеюць размаўляць на замежных, англійскай ці нямецкай, мовах, дастаткова, — звярнуў увагу Лукашэнка. — Кагосьці там пакінуць - аднаго-двух чалавек, і тое фізікаў, матэматыкаў, таленавітых».

«Калі яны думаюць там вучыцца, ім там мазгі прамыюць, як гэта робяць палякі нашым хлопцам, якія там вучацца, і яны нам іх падкінуць як пятую калону… Гэтага не будзе», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Я даручыў ураду. У бліжэйшы час будуць прыняты меры аб непрызнанні дыпломаў, атрыманых за мяжой», — сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што так адкрыта кажа, каб студэнты разумелі, што можа быць. «Таму дала магчымасць дзяржава ім атрымаць адукацыю — ідзіце вучыцеся. Але яшчэ раз кажу: трэба гарантаваць бяспеку студэнтаў, якія хочуць вучыцца, а іх 95% і больш, і асабліва рэктарам, кіраўніцтву і выкладчыкам», — падкрэсліў ён.

Каментары7

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе1

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева4

У Маскве скончыў жыццё самагубствам 87‑гадовы генерал. Ён працаваў у інстытутах, дзе рабілі «Навічок»4

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць