Грамадства22

Прарэктар Акадэміі мастацтваў і яшчэ больш за 60 супрацоўнікаў запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў

Фота Мінск-навіны

Больш за 60 супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў, у тым ліку прарэктар па вучэбнай рабоце Алена Бохан, запатрабавалі аднавіць студэнтаў, адлічаных з ВНУ. Пра гэта гаворыцца ў іх адкрытым лісце, які ёсць у распараджэнні Tut.by.

— Мы, выкладчыкі і супрацоўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заклікаем спыніць пераслед студэнтаў і супрацоўнікаў, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, аднавіць адлічаных студэнтаў, не чыніць перашкод для мірных сходаў.

Мы выказваем сваю салідарнасць з тымі студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, чые грамадзянскія і палітычныя свабоды былі парушаны.

Мы настойваем на тым, што палітычны крызіс у беларускім грамадстве можа быць вырашаны толькі праз дыялог, у якім возьмуць удзел шырокія колы беларускага грамадства. Гэты дыялог немагчымы, калі кіраўніцтвам нашай краіны выкарыстоўваюцца сродкі гвалтоўнага пераследу грамадзян.

Зараз як ніколі мы хочам, каб нашыя галасы былі пачутыя. Таму лічым неабходным адкрыта выказваць сваё меркаванне і падтрымліваць сваіх студэнтаў. Мы маем на гэта права!

Сярод людзей, якія падпісалі ліст — прарэктар па вучэбнай рабоце Акадэміі мастацтваў Алена Бохан, доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская, знакаміты беларускі графік Павел Татарнікаў і іншыя.

Увечары 27 кастрычніка ў тэлеграм-каналах з'явіліся фота загаду аб адлічэнні трох студэнтаў БДАІ. Як мінімум аднаго з іх - за ўдзел у акцыі. Яшчэ двум — афіцыйна зрабілі вымову. Дакумент уступіў у сілу з 26 кастрычніка.

У тэксце загаду гаворыцца, што Серафіма Ганічава (3-й курс), Аляксандра Данілкіна (5-й курс) і Карыну Чакур (5-й курс) адлічваюць з 26.10.2020. Падстава — тлумачальная запіска самога студэнта або дакладная запіска загадчыка кафедры жывапісу Уладзіміра Масленнікава, а таксама пратакол пасяджэння Савета прафілактыкі і прадухілення правапарушэнняў і п'янства ад 26.10.2020 № 9.

Подпісы прарэктара па вучэбнай рабоце Алены Бохан і дэкана мастацкага факультэта Ганны Конанавай пад загадам адсутнічаюць.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ20

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна1

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя10

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ20

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць