Грамадства

«Загад на адлічэнне студэнтаў супярэчыць заканадаўству». З БрДТУ звольнілася начальніца юраддзела

Тыдзень таму звольнілася юрысконсульт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта — жанчына не захацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў, бо ён супярэчыў заканадаўству.

А цяпер з працы сышла і яе начальніца Таццяна Крывушчанка, якая ўзначальвала юрыдычны аддзел БрДТУ.

«Я была ў адпачынку, мяне замяняла юрысконсульт, якая не захацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў. Яна кансультавалася са мною, я пацвердзіла — загад супярэчыць заканадаўству.

Калі я выйшла з адпачынку, адразу ў панядзелак раніцай мяне выклікаў рэктар Аляксандр Бахановіч. Сказаў тое ж, што і юрысконсульту: мы з вамі не спрацуемся. Размова была каля 30 хвілін, прысутнічаў «камітэтчык». Гэта мужчына, які цяпер будзе прарэктарам ці то па кадрах, ці то па бяспецы. Ён прысутнічае цяпер пры ўсіх размовах рэктара, — распавяла «Нашай Ніве» Таццяна Крывушчанка.

— Рэктар абвінаваціў мяне ў перавышэнні паўнамоцтваў, бо я пацвердзіла, што яго загад на адлічэнне студэнтаў быў нелегітымны. І папракаў мяне, што я кансультавала студэнтаў. Гэта праўда, я размаўляла з адным са студэнтаў, якога адлічылі.

Я доўга тлумачыла, чаму загад быў няправільны, што гэта мая праца і мая прамая функцыя — правяраць дакументы ВНУ, каб у іх не было памылак. Рэктар пагражаў: звальняйся па-добраму ці будзе горш. Я пасмяялася, спачатку сказала, што заяву пісаць не буду. Кажу: звальняйце па артыкуле, калі зможаце знайсці артыкул.

Пасля я напісала дакладную запіску, дзе распавяла ўсе абставіны, зарэгістравала яе. Паперу перадалі рэктару — і на наступны дзень я напісала заяву на звальненне па згодзе бакоў».

Крывушчанка працавала ў БрДТУ 15 гадоў.

«Пакуль не ведаю, што рабіць далей — крэдыты, растэрміноўкі, як ва ўсіх. Працу ў Брэсце знайсці няпроста, таму буду ўдзячная прапановам.

Але я не шкадую ні ў якім разе пра свой учынак. Лепш сядзець без працы, чым рабіць тое, што ад мяне патрабавалі», — кажа Таццяна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць