Літаратура44

Бітва за Літву працягваецца

Здзіслаў Сіцька ў сваёй кнізе сцвярджае: Літва – не племя, а ўзброеныя часткі заходнеславянскіх плямёнаў, ваяры-найміты.

Здзіслаў Сіцька. Утроп Літвы. — Смаленск: Новая школа, 2009. – 322 с., 290 ас.

Сёлета – 1000-я гадавіна першай згадкі тапоніма «Літва» ў аналах. Свята, якое ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца шырока ў вузкіх колах, а ў Літоўскай Рэспубліцы – у шырокіх, але сціпла.

Для гісторыкаў юбілей Літвы – выдатная нагода выказаць колькі думак наконт тапоніму, за спадчыну якога змагаюцца адразу некалькі сучасных дзяржаваў.
Дзе жылі плямёны, якія з часам сфармавалі Вялікае Княства Літоўскае: на тэрыторыі сучаснай Літвы-Летувы ці Беларусі — і якое тыя плямёны мелі паходжанне: славянскае ці балцкае, — вось пытанні, вакол якіх вядзецца спрэчка.

Пісьменнік і журналіст з Баранавіч

Здзіслаў Сіцька ідзе сваім, пэўна, трэцім шляхам і сцвярджае: Літва – не племя, а ўзброеныя часткі заходнеславянскіх плямёнаў, ваяры-найміты.
Гэта ўсё роўна як баярства, а ў сучасных тэрмінах — прафесійнае войска. Даследчык лічыць, што пры канцы Х і ў пачатку ХІ ст. шматлікія заходнеславянскія плямёны разам са сваімі авангардам, добра ўзброенымі ваярамі, перасялілася на Панямонне, а па часе мясцовыя плямёны пачалі выкарыстоўваць вайсковую моц прыбылай літвы дзеля абароны ад мангольскіх захопнікаў.

Акрамя адметнай версіі пра паходжанне Літвы ў кнізе З.Сіцька падае ўласнае бачанне паходжання першага вялікага князя Міндоўга, яго канфесійнай прыналежнасці, а таксама абгрунтоўвае, чаму менавіта Наваградак – месца каранацыі Міндоўга.

Лявон К.

П.С. Паводле слоўніка Некрашэвіча і Байкова «утроп» - сінонім да слова «след».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё47

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон адхіліць запрашэнне Трампа ўвайсці ў склад Рады міру5

У Полацку ліквідавалі стогадовую друкарню, названую ў гонар Францішка Скарыны

Мінчукі зразаюць дарогу ў цэнтры проста па Свіслачы. Супраць іх плануюцца рэйды4

У Пружанскім раёне гарэла царква

Беларуска ела бабруйскі зефір і знайшла ў ім кавалачкі дрэва11

У Добрушы на Вадохрышча каля купелі паставілі ледзяную фотазону ФОТАФАКТ

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу24

Памёр заснавальнік моднага дома Valentino

Прэзідэнт Балгарыі заявіў пра сваю адстаўку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё47

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць