Улада

Калеснікава напісала, што з ёй «размаўлялі» Паўлючэнка, Казакевіч і Карпянкоў 

Марыя Калеснікава перадала з турмы ліст, дзе апісвае новыя дэталі свайго арышту і спробы вывезці яе з Беларусі.

«7 верасня мяне выкралі ў цэнтры Мінска, — нагадвае яна і сцвярджае, што «пасля майго выкрадання мяне завезлі і сілай зацягнулі ў кабінет Карпянкова М. М. (начальніка ГУБАЗіК МУС), дзе ён крычаў, абражаў, запалохваў. У яго кабінеце «гутарка» адбывалася з двума іншымі спадарамі (Казакевічам Г. А., першым намеснікам міністра ўнутраных спраў і Паўлючэнкам А. Ю., начальнікам ААЦ). Вы часта можаце бачыць іх у афіцыйных СМІ. Яны паставілі ўльтыматум: я з'язджаю з краіны і з-за мяжы раблю, што хачу, альбо мяне вывезуць — жывую або па частках. Зломяць пальцы, закрыюць на 25 гадоў на зоне, дзе я буду шыць кашулі сілавікам. Гутарка доўжылася пару гадзін з перапынкам на «адпачынак» у камеры-адзіночцы.

Мяне перавезлі ў СІЗА КДБ, дзе пасля ператрусу змясцілі ў камеру-адзіночку, на верхні паверх. Я «адпачыла» там пару гадзін, і мяне правялі ў будынак КДБ для гутаркі з трыма супрацоўнікамі (адзін з іх — Бычак К. Ф., начальнік аддзела Следчага ўпраўлення КДБ).

Пракураныя, цёмныя, маркотныя калідоры, дзе са сцен глядзіць дзед і вітрыны з вымпеламі, сцягамі і іншымі кадэбэшнымі артэфактамі пакідалі дзіўнае ўражанне. Там быццам бы трапляеш у стары савецкі фільм.

«Займальная гутарка» доўжылася да позняй ночы. Сярод мноства пытанняў іх цікавіла інфармацыя пра мяне, хто аўтар тэкстаў, чаму я сцвярджаю пра фальсіфікацыі, на якіх падставах сцвярджаю, што Ціханоўская перамагла, ці арганізоўвала я несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, ці спрабавала перашкодзіць працы дзяржорганаў, ці звязаная я з «Нехта» і якія мэты ў Каардынацыйнай рады. Ці разумею я, што адказнасць за збітых, забітых ляжыць на мне, а не на тых, хто аддаваў загады. Гэтыя і іншыя тэмы выклікалі ў мяне шчырае здзіўленне. Яны сапраўды лічаць, што існуюць «лялькаводы», што звонку хтосьці спрабуе паўплываць на сітуацыю ў Беларусі, а тыя, хто выходзіць на вуліцу, — злачынцы, а не мірныя беларусы», — піша Калеснікава.

«Улада не чуе волю народа, — прыходзіць да высновы яна. — Яны не могуць змірыцца з думкай, што беларускі народ хоча іншага жыцця, гатовы да перамен і бярэ адказнасць за сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей. Мы беларусы. Мы народ, а не народзец. Мы жывём у цэнтры Еўропы, а не на лапіку зямлі. І мы можам усё змяніць. Вы неверагодныя. Я адказваю за свае словы і магу ў падрабязнасцях апісаць усе кабінеты, калідоры, памяшканні, у якіх я знаходзілася. Гатовая апазнаць усіх удзельнікаў падзей, якія адбыліся са мной 07.09.2020 — 08.09.2020. Я падала заяву аб завядзенні крымінальнай справы паводле арт. арт. 182, 183, 186 КК у Следчы камітэт, Генеральную пракуратуру.

Так, мне было страшна. Я на самай справе баялася трапіць у турму і што мяне маглі забіць, расчляніць. Але галоўнае ў гэтай сітуацыі — усведамленне таго, што гэты «бардак і хаос», гэты жах, гвалт, — піша Калеснікава, — павінны скончыцца, а сапраўдныя злачынцы павінны быць пакараныя, а беларускі народ стане свабодным.

Я не шкадую ні на хвіліну пра сваё рашэнне застацца. Не баюся крымінальнай справы, турмы, і абсалютная ўпэўненая, што баяцца павінны тыя, хто здзяйсняе злачынствы.

Беларускі народ ніколі не даруе забойстваў, знявагі, гвалту.

Мы моцныя, смелыя, мудрыя, мы — разам, і любоў мацнейшая за страх», — піша Марыя Калеснікава, адна з членаў прэзідыума Каардынацыйнай рады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі10

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў3

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм18

За працу ў Аршанскім лясгасе школьнікам заплацілі па 100 рублёў замест абяцанай тысячы — бацькі і дзеці абураны20

У Расіі спыніў працу праваабарончы праект Gulagu.net3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі10

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць