
Фота з тэлеграм-канала Мінгарвыканкама
У Мінску — новы старшыня камітэта па ахове здароўя. Новым кіраўніком сталічнай сферы аховы здароўя стала галоўны доктар 11-й гарадской клінічнай бальніцы Жанна Казачонак. Сёння яе прадставілі калектыву камітэта па ахове здароўя, паведамляе Мінгарвыканкам у сваім тэлеграм-канале
Сяргей Малышка, які кіраваў камітэтам з мая 2017 года, будзе працаваць галоўным доктарам Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі. Гэта ў Аксакаўшчыне.
Каментары