Улада

Суд заступіўся за Ксенафонта Суперфасфатава

Савецкі суд Менску адмовіў праваабаронцу Алегу Воўчаку ў задавальненьні яго пазову да газэты адміністрацыі прэзыдэнта «СБ‑Беларусь сегодня» аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.

Праваабаронца патрабаваў ад газэты 70 мільёнаў рублёў кампэнсацыі і абвяржэньня зьвестак пра сябе, якія ён лічыць зьняважлівымі.

Судзьдзя Эдуард Якубоўскі матываваў адхіленьне пазову тым, што газэта нібыта спасылалася на шэраг матэрыялаў у іншых мэдыях. А.Воўчак не задаволены гэтым рашэньнем. Ён лічыць, што газэта распаўсюджвала супраць яго паклёпніцкія зьвесткі і мае намер абскардзіць гэтае рашэньне ў Менскім гарадзкім судзе.

***

Нагадаем, 6 сакавіка ў газэце «СБ‑Беларусь сегодня» быў надрукаваны артыкул «Много у нас диковин, каждый чудак —Бетховен». Аўтар артыкула, нехта Ксенафонт Суперфасфатаў, выказаўся адносна праваабаронцаў Алега Воўчака і Яны Паляковай.

Наконт Воўчака быў згаданы інцыдэнт на паркоўцы, які здарыўся яшчэ ў 2003 годзе. Паводле аўтара, Алег Воўчак тады беспадстаўна паведаміў мэдыям, што на яго напалі спэцслужбы, і назваў гэта помстай за праваабарончую дзейнасьць. Такія выказваньні Алег Воўчак абвяргае. Таксама ён на свой адрас прыняў словы ў канцы артыкула, паводле якіх беларускія праваабаронцы насамрэч нібыта «леваабаронцы». Нагадаю, Яна Палякова празь дзень пасьля гэтага артыкула павесілася. Яе ж калега Алег Воўчак зьвярнуўся ў суд.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць