Улада7575

На кручку ў Рыбака

Аказалася ўся Еўропа. Ён атрымаў перамогу з велізарным адрывам; ён набраў 387 балаў. У Ісландыі, што заняла другое месца, 218 балаў.

Аказалася ўся Еўропа. Ён атрымаў перамогу з велізарным адрывам; ён набраў 387 балаў. У Ісландыі, што заняла другое месца, 218 балаў.

***

Вынікі ўсіх фіналістаў:

Нарвегія – 387, Ісландыя – 218, Азербайджан – 207, Турцыя – 177, Вялікабрытанія – 173, Эстонія - 129, Грэцыя – 120, Францыя – 107, Боснія – 106, Арменія – 92, Расія – 91, Україна – 76, Данія – 74, Малдова – 69, Партугалія – 57, Ізраіль – 53, Албанія – 48, Харватыя – 45, Румынія – 40, Германія – 35, Швецыя – 33, Мальта – 31, Іспанія, Літва – 23, Фінляндыя – 22.

***

Варта зазначыць, што Аляксандр сам напісаў музыку і словы да песні.

На першае месца нарвежскага беларуса паставілі Іспанія, Беларусь, Германія, Швецыя, Ісландыя, Ізраіль, Расія, Латвія, Літва, Украіна, Польшча, Нідэрланды, Эстонія, Данія, Славенія, Венгрыя - усяго 16 краін.

І відаць, кожная з краін дала Аляксандру балы. Сярэдні бал - 9,44.

Прэм'ер-міністр Нарвегіі Енс Столтэнберг назваў перамогу на Еўрабачанні вялікім поспехам яго краіны.

Дарэчы, сёння Нарвегія адзначае нацыянальнае свята, Дзень нацыянальнай канстытуцыі.

* * *

Як галасавала Беларусь: на першае месца, натуральна, паставілі Нарвегію, на другое — Азербайджан (10), на трэцяе — Расію (8). Францыя (7), Украіна (6), Грэцыя (5), Эстонія (4), Вялікабрытанія (3), Ісландыя (2) і Арменія (1).

* * *

Аляксандр Рыбак прыедзе з гастролямі ў Беларусь. Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай перамозе ў фінале конкурсу «Еўрабачанне»

У першыя хвіліны прэс-канферэнцыі пераможца «Еўрабачання» Аляксандр Рыбак падзякаваў Беларусі за 12 балаў.

«Дзякуй Беларусі за 12 балаў», – сказаў нарвежскі спявак, паведамляе БЕЛТА.

Сам бы ён прагаласаваў за Ісландыю, а найлепшай назваў песню Святланы Лабады з Украіны.

«Я ўсё ж настойваю на тым, што я ў першую чаргу скрыпач, а потым спявак. Магчыма мне дапамагло тое, што я напісаў песню ўласнага выканання»,

Каментары75

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

Таганрог і Севастопаль падвергліся ракетнай атацы УСУ

Парламент Шатландыі падтрымаў правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

У Смаргоні запрашаюць лавіць ракаў за 6 тысяч рублёў2

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў30

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус4

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць