Улада33

Сяргей Сідорскі занепакоены

невыкананнем шэрагу палажэнняў антыкрызіснага плана сумесных дзеянняў з Расіяй

Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі занепакоены невыкананнем шэрагу палажэнняў плана сумесных дзеянняў урадаў Беларусі і Расіі па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу.

Пра гэта ён заявіў 19 мая на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзіным напярэдадні запланаванага на 28 мая ў Мінску пасяджэння саюзнага Саўміна.

"На жаль эксперты пакуль не знаходзяць варыянты вырашэння тых даручэнняў, якія прэм'еры далі ў мінулы раз, падпісаўшы антыкрызісны план", — заявіў С.Сідорскі.

У прыватнасці, ён выказаў занепакоенасць абмежаваннем прамых паставак беларускай тэхнікі ў Расію.

"Рассельгасбанк" не крэдытуе беларускую тэхніку. Гэта значыць фактычна пастаўкі тэхнікі па прамых дагаворах абмежаваны. Я думаю, што гэта будзе прадметам нашых перамоў. Мы ўнеслі шэраг прапаноў па падтрымцы крэдытавання як у Беларусі, так і ў Расіі", — сказаў прэм'ер-міністр.

Ён зазначыў, што з-за ўплыву фінансавага крызісу тавараабарот паменшыўся на 40% і працягвае зніжацца.

"Пакуль не адчуваецца замацавання нашых дамоўленасцей на папярэднім саюзным Саўміне. Гэта выклікае занепакоенасць", — заявіў С.Сідорскі.

Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што Беларусь "не прымае і не ўводзіць іншых абмежавальных мер, нават ва ўмовах фінансавага крызісу, і робіць усё, каб наш рынак быў максімальна адкрыты для тавараў з сумежных дзяржаў".

Паводле слоў С.Сідорскага, ёсць шэраг пытанняў, вырашэнне якіх беларускі бок хацеў бы актывізаваць. "На двары май, а мы дамаўляліся, што ў першым квартале гэтага года закончым працу па плане сумесных антыкрызісных мерапрыемстваў", — зазначыў прэм'ер-міністр.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў3

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары7

У Літве заявілі пра ціск з боку ЗША па аднаўленні транзіту беларускага калію21

Былы афіцэр ФСБ расказаў, як уцякаў з Расіі ў чэраве здохлай каровы5

Быццам нічога і не было. Як цяпер выглядае гомельскі шматпавярховік, у якім адбыўся выбух

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові10

ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй6

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта50

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША20

У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў3

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць