Грамадства

З Інстытута гісторыі звольненыя сем супрацоўнікаў. Яшчэ пяцёра сышлі самі ў знак салідарнасці

Акцыя салідарнасці з затрыманым Мікалаем Волкавым. З тых, хто выйшаў,чацвёра звольненыя (Жлутка, Крывічаніна, Шаланда, Папоўская), двое звольніліся ў знак салідарнасці (Аніпяркоў, Унучак). 14 верасня 2020 года. Фота прадастаўлена героямі публікацыі

Кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі не падоўжыла кантракт ужо семярым супрацоўнікам. Гэта кандыдаты гістарычных навук Мікалай Волкаў, Аляксей Шаланда і Кацярына Крывічаніна, кандыдат філалагічных навук, лацініст Алесь Жлутка, які адсядзеў 10 сутак за марш 8 лістапада, навуковыя супрацоўнікі Аляксей Радаман, Таццяна Папоўская і Уладзімір Шыпіла, піша Tut.by.

Усе яны атрымалі адпаведнае апавяшчэнне за подпісам Вадзіма Лакізы, намесніка дырэктара Інстытута гісторыі па навуковай частцы.

У знак салідарнасці са сваімі калегамі з Інстытута гісторыі звольніліся яшчэ пяцёра гісторыкаў — доктар гістарычных навук Уладзімір Тугай і чацвёра кандыдатаў гістарычных навук: Андрэй Мацук, які адбыў арышт 13 сутак па артыкуле 23.34 КаАП, Вадзім Аніпяркоў, Андрэй Унучак і Васіль Варонін.

— Спачатку нам прапанавалі гадавыя кантракты. Пасля таго, як мы напісалі заяву аб сыходзе, то прапанавалі ажно на тры гады, — кажа Андрей Мацук. Па яго словах ліст адкрыты, да яго могуць далучыцца астатнія.

Каментары

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць