Грамадства

Хапун у Іўі і Бараўлянах. Агульная колькасць затрыманых набліжаецца да 31 тысячы

Не менш за 423 чалавекі былі затрыманыя ў Беларусі ад панядзелка да пятніцы па палітычных матывах. Столькі імёнаў ведаюць праваабаронцы-вясноўцы.

Такім чынам, агульная лічба затрыманняў за час пратэстаў дасягнула 30 881.

Варта адзначыць, што гэтыя лічбы далёка не поўныя. Затрыманых столькі, што ўлічыць усіх немагчыма. Нават агульная колькасць людзей, арыштаваных па крымінальных справах, пакуль дакладна невядомая, бо іх вельмі шмат.

На гэты момант вядомы 551 чалавек (праўда, гэты спіс па спасылцы таксама не поўны, бо за тыдзень сталі вядомыя новыя імёны), якія праходзяць па крымінальных артыкулах

— ад Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі да журналістак Кацярыны Барысевіч і Кацярыны Андрэевай і рабочых Жлобінскага металургічнага завода, дзе крымінальную справу завялі за забастоўку.

У Мазыры крымінальна судзілі двух падлеткаў, якія шпурнулі камяні ў аўтазак. Адзін з іх сірата.

У Брэсце пад варту ўзялі 18-гадовага Ціхана Клюкача — таксама крыміналка.

У нядзелю, акрамя Мінска, затрымлівалі людзей таксама ў Брэсце, Ляхавічах, Гродне, Маладзечне, Віцебску, Каробчыцах, Бараўлянах, Іўі, Дзяржынску, Магілёве, Гатаве, Жодзіне.

Асабліва масавыя затрыманні адбыліся ў Іўі (не менш за 6 чалавек), Жодзіне (па розных звестках, ад 8 да 13 чалавек), Бараўлянах (Лясны) — 18 чалавек.

Сярод затрыманых у Іўі — Мустафа Байтасаў. «Ён спрабаваў абараніць суседку, якую цягнулі ў бус, — расказаў «Нашай Ніве» яго старшы брат. — У Мустафы — чатыры непаўналетнія сыны, меншаму яшчэ і годзіка няма».

Чытайце таксама: Калі Расія сапраўды настойвае на вызваленні Бабарыкі, то што гэта азначае

Можна з дакладнасцю сказаць, што гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

Для параўнання: калі б у прапорцыі на душу насельніцтва столькі ж людзей затрымалі ў Расіі, гэта склала б 450 тысяч. Калі б ва Украіне ці Польшчы — 120 тысяч.

Чытайце таксама: Хлопец працаваў у КДБ і хадзіў на Маршы. Цяпер яму бясконца даюць суткі — ужо набег 71 дзень на Акрэсціна

Чытайце таксама: «Нацягнулі на дубінку прэзерватыў і спрабавалі засунуць у рот». Мінчук расказаў пра здзекі падчас затрымання 

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой5

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Усе навіны →
Усе навіны

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў22

Сабаленка расказала, ці будзе мяняць прозвішча пасля вяселля1

Адпраўлены ў адстаўку намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук7

Дарадца Мінабароны Украіны: Глабальнае ўварванне фармату 2022 года ўжо не паўторыцца

Мінскія Шабаны накрылі аблокі цэментнага пылу1

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі22

У Грузіі адкрылі склеп са сталінскімі вінамі. Іх прададуць з аўкцыёна6

Мядзведзеў заявіў, што ўдар расійскага беспілотніка па румынскім доме невыпадковы, і папярэдзіў, што будуць іншыя17

Беларуская чыгунка шукае сабе супрацоўнікаў з Непала і Пакістана. Мова не патрабуецца9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой5

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць